viasna on patreon

Блогера Філіповіча будуць судзіць 21 ліпеня «за падмену дзяржаўных СМІ»

2017 2017-07-19T11:27:54+0300 2017-07-19T11:34:41+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/filipovich-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Максім Філіповіч

Максім Філіповіч

Савецкі раённы суд Гомля даслаў блогеру Максіму Філіповічу СМС-паведамленьне пра разгляд адміністрацыйнай справы паводле часткі 2 артыкулу 22.9 КаАП.

«Гэта ўжо другая спроба прыцягнуць мяне да адказнасьці за нібыта незаконны выраб і пашырэньне прадукцыі СМІ. Мне проста хочуць заткнуць рот, каб я не здымаў і не камэнтаваў на сваёй старонцы ў YouTube ніякіх значных падзеяў», — сказаў Свабодзе Максім Філіповіч.

Па інфармацыі "Гомельскай Вясны", папярэдні пратакол, які склаў на Філіповіча ўчастковы інспэктар Савецкага РАУС Гомля Дзьмітрый Акуліч, быў накіраваны на дапрацоўку.

У новым пратаколе міліцыянт указаў, што «Філіповіч адкрыў ад свайго імя канал відэапаведамленьняў „Гарантий НЕТ“ на платным відэагостынгу YouTube, атрымліваючы ад гэтага сэрвісу плату прапарцыйна колькасьці праглядаў».

Канал блогер не зарэгістраваў і гэтым, паводле міліцыянта, парушыў закон аб СМІ.

Перасьлед Філіповіча пачаўся ўвесну за стрымы з акцыяў пратэсту у Гомлі, Берасьці, Маладэчне, Пінску супраць «дармаедзкага» дэкрэту № 3. Максіма судзілі чатыры разы, агулам ён правёў за кратамі 30 содняў.

Праваабаронца Леанід Судаленка лічыць, што міліцыя беспадстаўна выстаўляе прэтэнзіі да блогера Філіповіча:

«Гэта першы такі прэцэдэнт у Беларусі. Супрацоўнікі міліцыі выхопліваюць з закону аб СМІ патрэбны ім артыкул, не заўважаючы іншага, які робіць выключэньне для паведамленьняў у інтэрнэце. Закон не абавязвае фізычных асобаў рэгістраваць свае каналы на відэагостынгу YouTube. Трэба мець на ўвазе і прыярытэт міжнародных дамоваў Беларусі над нацыянальным правам. Думаю, што міліцыю наагул трэба пазбавіць права займацца парушэньнямі заканадаўства аб СМІ, каб не ствараць нябясьпечных для грамадзтва прэцэдэнтаў — на тое ёсьць Міністэрства інфармацыі».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства