viasna on patreon

Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці Беларусі выступілі на дыялогу па правах чалавека ў Бруселі

2017 2017-07-21T11:57:21+0300 2017-07-21T12:04:14+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/bastuniec-belapan.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Старшыня БАЖ Андрэй Бастунец

Старшыня БАЖ Андрэй Бастунец

20 ліпеня ў Бруселі падчас чарговага раунда Дыялогу па правах чалавека паміж Беларуссю і Еўрасаюзам прадстаўнікі беларускай грамадзянскай супольнасці распавялі пра беларускія праблемы.

Перамовы ў Бруселі з удзелам беларускай афіцыйнай дэлегацыі працягваліся ўвесь дзень. Прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці пусцілі толькі на адну з панэляў.

Удзел у двухгадзіннай панэлі прынялі старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец, старшыня Беларускага Хельсінкскага камітэта Алег Гулак, кіраўнік кампаніі «Наш дом» Вольга Карач, прадстаўнік грамадскага аб'яднання «Гендарныя перспектывы» Галіна Цюрына, старшыня Беларускай асацыяцыі дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам Алена Цітова і прадстаўнік фонду «Ідэя» Павел Вештард, піша БелаПАН.

«Панэль доўжылася каля дзвюх гадзінаў, на ёй абмяркоўваліся тры розныя пытанні: свабода выказвання меркаванняў і свабода асацыяцыяў, абарона ўразлівых групаў насельніцтва, гендэрныя пытанні, - распавёў Бастунец. - Праз абмежаванасць часу было не вельмі шмат магчымасцяў штосьці абмеркаваць дэталёва. Але прадстаўнікі ЕС былі вельмі добра падрыхтаваныя да сустрэчы і добра інфармаваныя».

«У асноўным нас толькі слухалі, - сказаў Бастунец. - Адзіная дыскусія [з прадстаўнікамі ўладаў Беларусі] узнікла, калі мы сказалі, што дзяржава недастаткова ўзаемадзейнічае з грамадзянскай супольнасцю. Яны адказалі, што раней і такога не было. І, уласна, гэта быў адзіны раз узнікнення нейкай дыскусіі. У астатнім [прадстаўнікі афіцыйнай дэлегацыі Беларусі] нас выслухалі, але адказваць не сталі, казалі, што выслухалі нашыя занепакоенасці і цяпер трэба вывучыць пытанне».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства