viasna on patreon

Гомель: справа супраць блогера Філіповіча спыненая Дапоўнена

2017 2017-07-21T16:13:00+0300 2017-07-21T16:27:18+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/filipovich-sud-4.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Максім Філіповіч.    Фота з facebook Leanid Sudalenka.

Максім Філіповіч.   Фота з facebook Leanid Sudalenka.

У судзе Савецкага раёна Гомеля 21 ліпеня пачаўся разгляд справы  блогера Максіма Філіповіча. У лютым і сакавіку гомельскі блогер рабіў рэзанансныя ролікі пра "Дэкрэт аб дармаедах", а таксама стрымы з пратэстных акцыў у розных гарадах.

Супрацоўнікі міліцыі склалі на Максіма Філіповіча пратакол адміністратыўнага правапарушэння па ч.2 арт 22.9 КаАП. Яго абвінавачваюць у тым, што "з улікам росту папулярнасці свайго тэлеканала Філіповіч Максім фактычна падмяняе сабой дзяржаўнае СМІ. У тым ліку, па фармаванні грамадскага меркавання сярод грамадзян Рэспублікі Беларусь".

Такім чынам, фактычна сцвярджаецца, што Youtube ― гэта сродак масавай інфармацыі, а блогер Філіповіч ― журналіст СМІ. Блогер лічыць абмежаванні галаслоўнымі і не лічыць сябе журналістам.

Суддзя В. Каўбеня адхіліў усе хадайніцтвы: аб дазволе відэазапісу, заявіў што "відэазапіс па законе забаронены", аб прыпыненні справы, аб прыцягненні Леаніда Судаленкі ў якасці эксперта ў сферы медыя, аб прадастаўленні большай залы для вядзення судовага пасяджэння.  

 Пад час паседжання з залы выдалілі трох чалавек, у тым ліку Анатоля Гатоўчыца, старшыню гомельскай філіі БАЖ.

У судзе Максім Філіповіч не прызнаў сваёй віны.

БАЖ накіраваў запыт у Мінінфарм аб тым, ці можна лічыць канал на YouTube сродкам масавай інфармацыі. Блогер папрасіў адкласці суд да адказу ведамства. Суд просьбу адхіліў.

За першыя 10 хвілінаў працэсу суддзя выдаліў з залы трох чалавек і адхіліў 7 хадайніцтваў Філіповіча — у тым ліку і наконт таго, каб звярнуцца па тлумачэнні ў Міністэрства інфармацыі. Экспертам на судзе заяўлены Павел Барысаў – галоўны спецыяліст аддзела па працы са СМІ ўпраўлення па каардынацыі ідэалагічнай работы Гомельскага аблвыканкама.

Эксперт Павел Барысаў указаў на судзе, што канал "Гарантый Не" нельга аднесці да СМІ і рэгістрацыя каналаў Ютуб законам не прадугледжаная.

У судзе абвешчаны перапынак да 16 гадзін.

Пасля перапынку суддзя вынес рашэнне аб спыненні вытворчасці па справе ў сувязі з адсутнасцю складу правапарушэння. Пра гэта ў фэйсбуку паведаміў Андрэй Стрыжак.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства