viasna on patreon

Справа незалежных прафсаюзаў: Што вядома з паведамлення КДК? Дапоўнена

2017 2017-08-03T08:56:42+0300 2017-08-03T09:18:22+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/rep-peratrus-2017-08-02.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Памяшканне прафсаюза РЭП пасля ператрусу 2 жніўня 2017 года.

Памяшканне прафсаюза РЭП пасля ператрусу 2 жніўня 2017 года.

Дэпартаментам фінансавых расследаванняў КДК па Мінскай вобласці і Мінску ў дачыненні да двух службовых асоб прафсаюза РЭП – старшыні арганізацыі Генадзя Фядыніча і галоўнага бухгалтара Ігара Комліка па фактах ухілення ад выплаты падаткаў узбуджаная крымінальная справа па ч. 2 арт. 243 (ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры) Крымінальнага кодэксу РБ.

"… службовыя асобы прафсаюза парушылі патрабаванне Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь аб неабходнасці атрымання спецыяльнага дазволу на адкрыццё рахункаў за мяжой. Такім чынам яны спрабавалі схаваць факты атрымання за межамі нашай краіны даходаў і ўхіліцца ад выплаты падаткаў з гэтых даходаў. Атрыманыя грошы пераводзіліся ў наяўныя і перавозіліся ў рэспубліку, для чаго дадзеныя службовыя асобы рэгулярна выязджалі за межы краіны", - гаворыцца ў паведамленні Камітэта дзяржаўнага кантролю.

Вырашаецца пытанне аб затрыманні вышэйзгаданых асоб.

Нагадаем, раніцай 2 жніўня супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў правялі ператрус у мінскім офісе прафсаюза РЭП. Старшыню прафсаюза Генадзя Фядыніча пасля допыту вечарам адпусцілі. Яго намесніка Аляксея Комліка пакуль трымаюць пад вартай.

Супрацоўнікі ДФР дапыталі ў гэты дзень старшыню Беларускага кангрэсу незалежных прафсаюзаў Аляксандра Ярашука, прэс-сакратара РЭП Юрыя Герасіменку і  былога рэдактара сайта praca-by.info Наталлю Пічужкіну. Зараз яны на волі.

У гэты ж дзень прайшоў ператрус і ў офісе Беларускага незалежнага прафсаюзу (гарнякоў) у Салігорску. Там таксама праваахоўнікі правялі выемку дакументаў і камп'ютараў у офісе і на кватэры старшыні Беларускага незалежнага прафсаюзу Мікалая Зіміна і скарбніцы БНП Сняжаны Грынцэвіч. Яны таксама былі дапытаныя супрацоўнікамі ДФР.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства