viasna on patreon

Ігару Комліку прад'явілі абвінавачванні, Генадзь Фядыніч - падазраваны Дапоўнена

2017 2017-08-10T17:55:00+0300 2017-08-11T11:48:37+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/komlik-igar.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ігар Комлік. Фота з сацыяльных сетак.

Ігар Комлік. Фота з сацыяльных сетак.

Як стала вядома ПЦ "Вясна", 10 жніўня галоўнаму бухгалтару прафсаюза РЭП Ігару Комліку прад'явілі абвінавачванні па ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэксу - «Ухіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры».

Сваю віну Ігар Комлік не прызнае, ніякіх паказанняў не дае. Аднак, меру стрымання пакінулі тую ж: абвінавачаны застаецца пад вартай. 

"Што датычна старшыні прафсаюзу РЭП Генадзя Фядыніча, ён па-ранейшаму застаецца падазраваным па крымінальнай справе. Мера стрымання ў адносінах да яго не прымянялася, ён застаецца на волі. Следчыя з ім працуюць", - паведаміла Радыё "Свабодзе" афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэту Юлія Ганчарова.

Нагадаем, 2 жніўня 2017 года супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі правялі ператрус і канфіскацыю кампутараў і фінансавых дакументаў у офісе прафсаюза РЭП і цэнтральнага офіса БНП. Былі затрыманыя старшыня РЭП Генадзь Фядыніч і бухгалтар Ігар Комлік. Г. Фядыніч быў дапытаны і адпушчаны, а Ігар Комлік заставаўся пад вартай. 

Праваабарончыя арганізацыі Беларусі 3 жніўня заявілі, што лічаць Ігара Комліка палітвязнем. Паводле праваабаронцаў, распачатая супраць прафсаюзных лідараў крымінальная справа палітычна матываваная, звязаная з актыўнай прафсаюзнай дзейнасцю і мірным ажыццяўленьнем права на свабоду асацыяцыяў.

У падтымку прафсаюзных лідараў выступілі Глабальны саюз IndustriALL і Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў, якія заклікалі ўлады Беларусі спыніць пераслед Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка.

Сёння ж з сумеснай заявай выступілі Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, партнёрская праграма FIDH і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT), якія таксама заклікалі беларускі ўрад зняць усе абвінавачванні з Ігара Комліка і спыніць крымінальны пераслед лідараў прафсаюзных арганізацый за іх мірную дзейнасць. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства