viasna on patreon

Пракурор прызначыў дадатковую праверку па факце збіцця Сяргея Ткачэнкі

2017 2017-08-11T16:05:42+0300 2017-08-11T16:22:14+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/tkachenka-gematomy-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Гематомы на целе пацярпелага жыхара Фаніпаля.

Гематомы на целе пацярпелага жыхара Фаніпаля.

Пракуратура Дзяржынскага раёна разглядзела зварот Сяргея Ткачэнкі, ў якім ён хадайнічаў пра адмену пастановы аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце нанясення яму цялесных пашкоджанняў супрацоўнікамі РАУС пры затрыманні 9 траўня 2017 года.

Гэтым разам пракуратура правяла праверку, ў ходзе якой былі запатрабаваныя і вывучаныя матэрыялы па ўказанаму факту з Дзяржынскага раённага аддзелу Следчага камітэта.

Раней, следчы Дзяржынскага РАСК Д. Апалонік правёў праверку: 7 чэрвеня апытаў пацярпелага, а ўжо 12  чэрвеня вынес пастанову аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце збіцця.

Пракурор Дзяржынскага раёна Эдуард Свентухоўскі прыйшоў да высновы, што папярэдняя праверка была праведзена няпоўна, у сувязі з чым ён адмяніў пастанову аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы, а матэрыялы праверкі з пісьмовымі ўказаннямі накіраваў начальніку Дзяржынскага РАСК для арганізацыі дадатковай праверкі.

Пракурор Дзяржынскага раёна Эдуард Свентухоўскі
Пракурор Дзяржынскага раёна Эдуард Свентухоўскі

Нагадаем, Сяргей Ткачэнка 9 траўня атрымаў цялесныя пашкоджанні, якія ня пацягнулі за сабой кароткачасовага расстройства здароўя. Колькасць і лакалізацыя цялесных пашкоджанняў згодна з заключэннем эксперта № 26-19-2.1-7/279 ад 18 траўня 2017 года, сведчаць аб тым, што апошняму прычынена не менш 26-ці траўматычных уздзеянняў. Апытаныя ў ходзе перашапачатковый праверкі супрацоўнікі міліцыі адмаўлялі прымяненне фізічнай сілы і нанясенне цялесных пашкоджанняў Ткачэнку.

Такую форму “апытання” жыхар Фаніпаля палічыў псіхалагічным ціскам і падаў скаргу на імя пракурора Дзяржынскага раёна. Сяргей Ткачэнка просіць прыняць меры пракурорскага рэагавання, устанавіць асобы дадзеных супрацоўнікаў і прыцягнуць іх да адказнасці за ціск на сям'ю у рамках пазапрацэсуальных зносінаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства