viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя Аўдыё

2017 2017-08-22T11:48:00+0300 2017-10-25T14:18:46+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека ў Беларусі.

Анонс выпуска:

“Хроніка”: Вячаслаў Касінераў прайграў суд супраць АНТ; Распачаўся разгляд позвы Мікалая Дзядка супраць інтэрнэт-выдання газеты “СБ. Беларусь сёння”; Кобрынскі суд не змог даказаць віну актывіста Аляксандра Меха у непадпарадкаванні міліцыі; Журналісты “Белсату” атрымліваюць новыя пратаколы за дзейнасць без акрэдытацыі.

“Каментар эксперта”: У ліпені старшыня Беларускага Хельсінкскага камітэту Алег Гулак быў уключаны ў склад дзяржаўнай грамадскай назіральнай камісіі, якая ажыццяўляе маніторынг месцаў прымусовага ўтрымання зняволеных. Ці можа допуск праваабаронцаў да кантролю месцаў зняволення сведчыць пра пэўную лібералізацыю гэтай сферы? Як зараз дзейнічаюць назіральныя камісіі ў Беларусі, а як увогуле павінны дзейнічаць згодна праваабарончым стандартам? Пра гэта распавядае юрыст, прадстаўнік БХК Раман Юргель.

“Падзея”: Кіраўніку незалежнага прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці Генадзю Фядынічу выстаўлена абвінавачванне ў нясплаце падаткаў у буўным памеры. У дачыненні да яго ўжытая мера стрымання ў выглядзе падпіскі аб нявыездзе і належных паводзінах. Фядыніч з абвінавачваннем не згодны і лічыць яго палітычна матываваным.

У музычных паўзах – кампазіцыі ў выкананні гурта Irdorath.

https://spring96.org./wp-content/uploads/2015/03/2017-08-22_Nasta_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства