viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя Аўдыё

2017 2017-08-15T15:13:00+0300 2017-10-25T14:18:34+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

Анонс выпуска:

“Каментар”: За апошнія 20 гадоў у Беларусі назбіраўся асобны пласт матэрыялаў, якія маюць вялікую гістарычную каштоўнасць і патрабуюць пастаяннага даследвання. Гэта лісты беларускім палітычным зняволеным. Цэнтр даследванняў грамадзянскай супольнасці Беларусі распачаў кампанію па стварэнні архіву лістоў палітвязняў. Каардынатарка праекту Паліна Сцепаненка распавядае, якія лісты цікаваць даследчыў і якія мерапрыемствы плануецца правесці ў межах праекту.

“Па-за межамі”: Украінская моладзевая актывістка Ліза Шчапяцільнікава распавядае пра станаўленне студэнцкага руху ва Украіне, сітуацыю з правамі студэнтаў, а таксама пра адносіны паміж уладамі і ўкраінскімі моладзевымі арганізацыямі пасля Еўрамайдану.

“Асоба”: Прадстаўнік расійскай праваабарончай арганізацыі "Маскоўская Хельсінкская група" Мікалай Кастэнка. Ён распавядае пра становішча расійскіх праваабаронцаў, якое, дзякуючы прыняццю закону “Аб замежных агентах”, у апошнія некалькі гадоў рэзка пагоршылася, а таксама пра праблемы і выклікі, з якімі даводзіцца сутыкацца большасці некамерцыйных арганізацый.

У музычных паўзах – кампазіцыі ў выкананні гурта DZIECIUKI.

https://spring96.org./wp-content/uploads/2015/03/2017-08-15_Nasta_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства