viasna on patreon

Журналісты "Белсата" аштрафаваныя агулам на 3910 рублёў

2017 2017-08-25T16:33:00+0300 2017-08-25T17:26:19+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/silich_arcibashava.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суд Цэнтральнага раёна Мінска. Фота: sputnik.by

25 жніўня ў судзе Цэнтральнага раёну Мінска разглядаліся справы па арт. 22.9 КоАП (парушэнне заканадаўства аб СМІ) у дачыненні да Алеся Сіліча, Марыі Арцыбашавай, Сяржука Кавалёва і Кацярыны Андрэевай - беларускіх журналістаў, чые матэрыялы з'яўляюцца на тэлеканале «Белсат». Іх абвінавачвалі ў незаконным вырабе прадукцыі СМІ і працы без акрэдытацыі.

Разгляд справы Сяржука Кавалёва і Кацярыны Андрэевай быў прызначаны на 10 гадзін раніцы, а справа ў дачыненні да Алеся Сіліча і Марыі Арцыбашавай - у 15.00. Суддзёй на абодвух працэсах выступаў Ігар Касцян.

Сяржук Кавалёў і Кацярына Андрэева ў суд не прыйшлі, таму справа разглядалася без іх. Журналістаў вінавацілі ў тым, што яны парушылі закон Аб СМІ, зрабіўшы два сюжэты для тэлеканалу "Белсат" - пра акцыю Мікалая Статкевіча на 3 ліпеня і пра Дзень дэсантніка. Агулам за гэтыя сюжэты журналісты атрымалі чатыры пратаколы (па два на кожнага). У судзе быў прадстаўлены пратакол абследвання сайта "Белсата". 

У выніку суддзя Касцян прыняў рашэнне пакараць кожнага з журналістаў штрафам у памеры 50 базавых велічынь (1150 рублёў).

У 15.00 распачаўся разгляд адміністрацыйнай справы ў дачыненні да Алеся Сіліча і Марыі Арцыбашавай. Журналістаў вінавацілі у працы без акрэдытацыі падчас стварэння сюжэту пра акцыю "Крытычная маса" 28 ліпеня. 

Алесь Сіліч і Марыя Арцыбашава. Фота Ірыны Арахоўскай
Алесь Сіліч і Марыя Арцыбашава. Фота Ірыны Арахоўскай

Суддзя Ігар Касцян задаволіў хадайніцтва аб вядзенні працэсу на беларускай мове, але весці відэазапіс паседжання не дазволіў.

Падчас сваіх выступаў журналісты сцвярджалі, што ў той час, калі яны запісвалі сюжэт пра "Крытычную масу", да іх не падыходзілі супрацоўнікі міліцыі, а пратаколы аб правапарушэнні яны атрымалі ўжо пазней. Таксама Сіліч і Арцыбашава падкрэслілі, што не разумеюць сутнасці правапарушэння, якое ім прыпісваюць. 

Пасля перапынку, які цягнуўся больш за паўгадзіны, суддзя паведаміў рашэнне - пакараць Марыю Арцыбашаву і Алеся Сіліча штрафам у памеры 35 базавых велічынь кожнаму (805 рублёў).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства