viasna on patreon

Ігара Пастнова прымусова адправілі на псіхіятрычную экспертызу

2017 2017-09-04T17:28:17+0300 2017-09-04T17:37:01+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/pasnou_igar-5.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ігар Пастноў

Ігар Пастноў

У рамках крымінальнай справы за "заведама ілжывы данос аб здзяйсненні злачынства" віцебскага лекара Ігара Пастнова прымусова даставілі ў экспертны стацыянар у “Навінкі”.

Як напісала «Беларуская праўда», следчая па тэлефоне выклікала Ігара Пастнова 4 верасня на допыт у рамках крымінальнай справы, узбуджанай па частцы 1 артыкула 400 КК «Загадзя ілжывы данос аб здзяйсненні злачынства». На допыце Пастнову стала кепска (рэзка падняўся артэрыяльны ціск) і ён папрасіў выклікаць лекара. Замест лекара прыехалі супрацоўнікі РАУС, на Ігара Пастнова склалі пратакол аб непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі і павезлі ў 25-е аддзяленне стацыянарных экспертыз у "Навінкі".

Ігар Пастноў катэгарычна адмаўляўся ад праходжання стацыянарнай экспертызы праз недавер да экспертаў.

Нагадаем, што крымінальная справа па частцы 1 артыкула 400 Крымінальнага кодэкса была распачатая 4 ліпеня гарадскім аддзелам Следчага камітэта па заяве начальніка СІЗА №2 Эдуарда Курыленкі. Падставай для крымінальнага пераследу стаў запіс Пастнова ў сацыяльнай сетцы «УКантакце» пра факты збіцця і катаванняў у гэтым СІЗА, дзе ён сцвярджаў, што гэтыя і іншыя супрацьпраўныя дзеянні нібыта здзейсніў начальнік установы Курыленка, а таксама яго супрацоўнікі. На думку праваабаронцаў "Вясны", сам факт узбуджэння крымінальнай справы можа супярэчыць Канстытуцыі Беларусі і міжнародным абавязальніцтвам краіны ў галіне забеспячэння права на свабоду выказвання меркаванняў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства