viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя Аўдыё

2017 2017-09-12T11:28:33+0300 2017-10-25T14:19:27+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека ў Беларусі.

Анонс выпуска:

“Хроніка”: Гомельскага актывіста Мікалая Пяшко аштрафавалі за пікет супраць расстрэлаў; Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў памілаваў расійска-ізраільскага блогера Аляксандра Лапшына, узімку дэпартаванага з Беларусі; Сын бабруйскага блогера Алега Жалнова Аляксей Мілюкоў, які знаходзіцца ў папраўчай калоніі ў Горках, абвясціў галадоўку.

“Каментар”: На сустрэчы, якую на мінулым тыдні арганізаваў Цэнтр па прасоўванні правоў жанчын «Яе правы», абмяркоўваліся праблемы дыскрымінацыі жанчын у працоўнай сфера. Адной з такіх праблем стала трапленне жанчын, якія ў свой час даглядалі дзяцей і інвалідаў, у "пенсійную пастку". Каментуючы сітуацыю, юрыстка арганізацыі Лілія Воліна адзначыла, што жанчыны, якія даглядаюць за дзецьмі і, напрыклад, за састарэлымі бацькамі, у цэлым маюць менш магчымасцяў атрымаць як патрабаваны страхавы стаж, так і агульны стаж працы.

“Асоба”:  Сын бухгалтара незалежнага прафсаюза РЭП Ігара Комліка Андрэй Комлік-Ямацін. Ігар Комлік быў затрыманы напачатку жніўня па падазрэнні ў нясплаце падаткаў у асоба буйным памеры. Зараз ён утрымліваецца ў СІЗА№1 у Мінску. Яго сын распавядае, якім чалавекам з’яўляецца Ігар Комлік у звычайным жыцці і якім чынам распачалася яго прафсаюзная дзейнасць.

У музычных паўзах – кампазіцыі з новага альбома гурта IRDORATH Wild”.

https://spring96.org./wp-content/uploads/2015/03/2017-09-12_Nasta_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства