viasna on patreon

Рэха абароны Курапатаў: Яроменку прапанавалі адбыць даўні арышт

2017 2017-09-12T12:55:03+0300 2017-09-12T13:31:23+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/jaromenak-2017.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзь Яроменак пад час абароны Курапат. Фота: Беларускае Радыё Рацыя.

Уладзь Яроменак пад час абароны Курапат. Фота: Беларускае Радыё Рацыя.

Актывіст “Маладога фронту” Уладзь Яроменак 8 верасня атрымаў судовую пастанову аб вынясенні арышту на 3 сутак за абарону Курапатаў, якая была арганізаваная актывістамі супраць будаўніцтва ў ахоўнай зоне напрыканцы лютага - пачатку сакавіка 2017 года.

Напярэдадні актывісту патэлефанаваў участковы інспектар міліцыі і нагадаў пра выкананне судовай пастановы, аднак Яроменак адказаў, што пакуль не атрымае яе асабіста, нічога рабіць не будзе.

Нагадаем, першапачаткова адміністратыўную справу планавалася разгледзець яшчэ ў сакавіку, аднак тады Уладзь Яроменак утрымліваўся пад вартай у СІЗА на Валадарскага, як падазроны па справе “аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў”. Суд адбыўся 26 траўня, але актывісту не паведамілі ні пра дату суда, ні пра вынікі разгляду адміністратыўнай справы.

У пачатку сакавіка, калі падзеі вакол абароны Курапатаў набылі драматычны характар, некалькі абаронцаў атрымалі арышты. Так, 7 сакавіка абаронца Курапатаў Сяргей Пальчэўскі атрымаў 3 сутак арышту, а 10 сакавіка суд Савецкага раёна Мінска пакараў лідара "Маладога фронту" Змітра Дашкевіча арыштам на 3 сутак па арт. 23.34 КаАП. 20 сакавіка быў затрыманы сацыяльны актывіст Дзмітрый Паліенка. Суд Заводскага раёна г. Мінска прызнаў яго вінаватым па арт. 23.34 КаАП за ўдзел у абароне Курапатаў 25 лютага і асудзіла на 15 сутак арышту.

Варта дадаць, што дзякуючы кругласуткавай варце нераўнадушных людзей і актывістаў “Маладога фронту” тэрыторыю ўдалося адстаяць – будаўніцтва было згорнутае.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства