viasna on patreon

Мікалай Дзядок пра праверку па факту яго збіцця: “Пракуратура падала голас”

2017 2017-09-19T15:04:00+0300 2017-09-20T11:34:23+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/mikola_dziadok2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Дзядок. Фота spring96.org

Мікалай Дзядок. Фота spring96.org

Пракуратура Першамайскага раёна г. Мінска адмяніла рашэнне Следчага камітэта па Першамайскім раёне аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце збіцця супрацоўнікамі АМАПа былога палітвязня Мікалая Дзядка пры затрыманні 25 сакавіка ў Мінску. Пра гэта малады чалавек паведаміў на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

Як вынікае з адказу пракуратуры за подпісам намесніка начальніка Уладзіміра Ніковіча, у ходзе вывучэнні матэрыялаў устаноўлена, што ў ходзе праверкі не прынятыя меры да поўнага і ўсебаковага даследавання абставінаў, ў сувязі з чым пастанова аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы вынесена заўчасна.

“У сувязі з гэтым прынятае следчым РАСК Венцэль Т.В. рашэнне пракуратурай раёна адменена на падставе арт. 34 КПК, матэрыялы для арганізацыі правядзення дадатковай праверкі накіраваныя начальніку РАСК”, - адзначаецца ў лісце да Мікалая Дзядка.

Сам былы палітзняволены падкрэслівае, што працяг праверкі не значыць узбуджэння крымінальнай справы і асаблівых ілюзій, што АМАПаўцаў прыцягнуць да адказнасці, у яго няма.

“Пракуратура падала голас. З аднаго боку гэта можа быць паказуха для дэманстрацыі сваей "дэмакратычнасці" (як па загаду зверху, так і без яго), з іншага - рашэнне гэтае пракуратуры настолькі нязначнае і ні да чаго не абавязвае. Усе ж разумеюць, што падобныя справы вырашаюцца на іншым узроўні.

Нягледзячы на тое, што прававыя метады ў нас у краіне не працуюць, я лічу неабходным абскаржваць усе адмовы ажно да самых апошніх інстанцый. Па-першае, каб падкрэсліць нелегітымнасць дзяржавы і несправядлівасць яе рашэнняў, па-другое, каб прыцягнуць лішні раз увагу да праблемы міліцэйскага гвалту”, - зазначыў Мікалай Дзядок.

Нагадаем, экс-палітвязень і сталы аўтар “Новага часу” Мікалай Дзядок быў затрыманы і збіты пад час Дня Волі, яго забралі па хуткай з пастарунку. Паводле медыцынскага заключэння ён атрымаў закрытую ЧМТ і чатыры дні правеў у шпіталі. Са шпіталю яго павезлі ў суд Партызанскага раёну, дзе і асудзілі да 10 сутак арышту. 

Мікалай Дзядок накіраваў у СК скаргу на дзеянні супрацоўнікаў сілавых структураў з патрабаваннем убудзіць супраць іх крымінальную справу. Аднак, дзяржворган вынес пастанову аб адмове ва ўзбуджэнні такой справы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства