viasna on patreon

Пратаколы на журналістаў Белсату складаюць па ўсёй краіне

2017 2017-09-20T12:48:57+0300 2017-09-20T12:58:21+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/luniova-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Журналістка Любоў Лунёва. Фота: Радыё Свабода

Журналістка Любоў Лунёва. Фота: Радыё Свабода

На журналістаў Любоў Лунёву і Змітра Краўчука склалі пратаколы за сюжэт пра закрыццё школы ў Заводскім раёне Мінска

У Заводскім РАУСе Мінска на журналістаў Любоў Лунёву і Змітра Краўчука склалі пратаколы паводле артыкула 22.9 КаАП Беларусі. Нагодай стаў сюжэт пра закрыццё школы ў Шабанах, паведамляе прэс-служба БАЖ.

Журналісты здымалі сюжэт пра закрыццё школы ў Заводскім раёне Мінска. У гэтым сюжэце было інтэрв'ю з кіраўніцай раённага аддзела адукацыі. Журналісты мяркуюць, што менавіта запіс словаў чыноўніцы і стаў нагодаю для разбіральніцтваў.

"Мы прадставіліся, сказалі, што здымаем для "Белсату". Але жанчыну гэта не бянтэжыла, яна сама хацела выказацца для аўдыторыі. На нас жа цяпер за той сюжэт склалі пратаколы, абвінавачванне стандартнае — «Незаконнае выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ»", — распавяла Любоў Лунёва.

У міліцыі сказалі, што цягам бліжэйшых двух тыдняў па адміністрацыйнай справе мусіць адбыцца суд.

Сем новых судоў чакаюць гомельскіх незалежных журналістаў

Нагадаем, літаральна за некалькі апошніх дзён трое журналістаў-фрылансэраў атрымалі сем адміністрацыйных пратаколаў паводле часткі 2 артыкула 22.9 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях: Кастусь Жукоўскі — з Жлобінскага, Добрускага і Гомельскага райаддзелаў міліцыі, Марына Драбышэўская — два з Чыгуначнага, Ларыса Шчыракова — з Савецкага і Чыгуначнага РАУСаў Гомля.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства