viasna on patreon

Следчы камітэт працягнуў следства па справе “аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў”

2017 2017-09-22T08:16:46+0300 2017-09-22T09:15:26+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sk-4.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Будынак Следчага камітэту РБ. Фота: newsbel.by

Будынак Следчага камітэту РБ. Фота: newsbel.by

21 верасня меўся скончыцца тэрмін следства па рэзананснай справе “аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў”, якое доўжылася паўгода.

Пасля гэтай даты мелася стаць вядомым, ці будзе справа закрыта.

Але, як паведаміў «Нашай Ніве» начальнік прэс-службы Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Сяргей Кабаковіч, следства пра гэтай справе не скончана і працягваецца.

Фігурантаў справы яшчэ не азнаёмілі з пастановай аб падаўжэнні тэрмінаў расследавання.

Літаральна днямі нядаўна следчую групу па «Справе патрыётаў» замянілі: два былыя кіраўнікі групы звольніліся з органаў, таксама ліцэнзіі пазбаўлена вядомы адвакат Ганна Бахціна, якая абараняла Міраслава Лазоўскага.

Нагадаем, крымінальная справа па ч.3 арт.293 КК была распачатая КДБ напярэдадні акцыі 25 сакавіка 2017 года. У межах яе былі затрыманыя больш за 30 асобаў, якія ўтрымліваліся ў следчых ізалятарах КДБ і МУС, паступова частка з іх была вызваленая з- пад варты і крымінальны пераслед супраць іх быў спынены, а 16-ці фігурантам было прад’яўленае дадатковае абвінавачанне па артыкуле 287 КК. На момант, калі за кратамі заставаліся 14 фігурантаў справы, СК паведаміў, што прыняў да вытворчасці справу аб стварэнні незаконнага ўзброенага фармавання, а крымінальны пераслед тых жа асобаў на падставе ч.3 арт.293 КК КДБ спыніў. 

Пасля з’яўлення інфармацыі пра катаванні ў СІЗА КДБ праваабарончыя арганізацыі Беларусі запатрабавалі вызвалення з-пад варты ўсіх фігурантаў гэтай крымінальнай справы. 27 - 30 чэрвеня, у сувязі са зменай меры стрымання на падпіску аб нявыездзе, з-пад варты былі вызваленыя ўсе 14 абвінавачаных па крымінальнай справе аб арганізацыі незаконнага ўзброенага фармавання, якія заставаліся ў следчых ізалятарах. Крымінальны пераслед, аднак, спынены не быў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства