viasna on patreon

Каму – Дзень вайсковай славы, а каму – звычайны бізнэс: вынікі акцыі 8 верасня Дакумент

2017 2017-10-12T14:15:27+0300 2017-10-17T13:56:24+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/dzien-vaiskovai-slavy-6.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзень беларускай вайсковай славы ў Мінску 8 верасня 2017 года. Фота: #controlBY

Дзень беларускай вайсковай славы ў Мінску 8 верасня 2017 года. Фота: #controlBY

Прозвішчы 24 ўдзельнікаў акцыі пратэсту супраць вайсковых вучэнняў «Захад-2017», якая адбылася на Кастрычніцкай плошчы ў Менску 8 верасня патрапілі ў рапарт, складзены супрацоўнікамі міліцыі на імя начальніка Цэнтральнага РУУС. Менавіта гэта дакумент і стаў падставай для складання адміністратыўных пратаколаў па артыкуле 23.34 (арганізацыя альбо ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) КаАП РБ. Апроч людзей, пазначаных у рапарце, пад пераслед патрапілі і іншыя актывісты. Так,  напрыклад, суд над Аляксандрам Вянгерскім адбыўся пасля таго, як супрацоўнікі міліцыі ідэнтыфікавалі яго пасля інфармацыі ў СМІ пра акцыю з б-ч-б сцягам на “Барысаўарэне”.

Праваабаронцы прааналізавалі вынікі разгляду адміністратыўных спраў у судах. Малюнак атрымаўся зусім не аптымістычны: 6 удзельнікаў атрымалі арышты, 16 – буйныя штрафы, яшчэ пра некалькі чалавек інфармацыя пакуль адсутнічае. Інфармацыя пра памеры штрафаў і колькасць арыштаў адлюстраваная на інфаграфіцы, падрыхтаванай ПЦ”Вясна”:

Інфаграфіка: выніку судоў над удзельнікамі акцыі 8 верасня.
Інфаграфіка: вынікі судоў над удзельнікамі акцыі 8 верасня.

Можна таксама адзначыць, што праваахоўныя органы ў гэтым годзе сталі актыўна прыбягаць да практыкі адкладзеных арыштаў: пасля суду грамадзян не забіраюць у Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў адбываць пакаранне, а трымаюць "на кручку" да чарговай акцыі, каб ізаляваць.

Акрамя таго міліцэйскі рапарт змяшчае інфармацыю і пра журналістаў, якія асвятлялі мерапрыемства: “Ход акцыі асвятлялі прадстаўнікі СМІ: Белсат, ТУТ.БАЙ, Рацыя, Свабода, “DW”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства