viasna on patreon

Гомельскія актывісты скардзяцца на ўмовы ўтрымання ў ІЧУ і дзеянні міліцыі

2017 2017-10-25T16:00:00+0300 2017-10-25T17:34:48+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/gomelichu.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Гомельскі ізалятар часовага ўтрымання (ІЧУ). Фота "Радыё Свабода"

Гомельскі ізалятар часовага ўтрымання (ІЧУ). Фота "Радыё Свабода"

Актывісты з Гомеля Уладзімір Няпомняшчых, Віктар Рубцоў і Барыс Анікееў падалі скаргі на ўмовы ўтрымання і дзеянні супрацоўнікаў Гомельскага ізалятару часовага ўтрымання і Чыгуначнага РАУС Гомеля, паведамляе "Радыё Свабода".

Скаргі накіраваныя на імя начальніка УУС Гомельскага аблвыканкаму, якому падпарадкаваны ізалятар, дзе актывісты адбывалі 5-суткавы арышт за акцыю салідарнасці з журналісткай Ларысай Шчыраковай.

«У камеры ёсьць кран для гарачай вады, але без гарачай вады. Гарбату падаюць халоднай. Чатыры дні я дамагаўся, каб далі пару аркушаў паперы напісаць скаргу на пастанову суду Чыгуначнага раёну. Толькі калі я дайшоў да начальніка, паперу выдалі», - распавядае Уладзімір Няпомняшчых, які накіраваў скаргу на ўмовы ўтрымання.

Паводле Барыса Анікеева, незаконнымі былі дзеянні супрацоўнікаў ізалятару, якія не дапусцілі, каб сябры арыштаваных сустрэлі іх на волі пасля адбыцця тэрміну.

«Прыкладна за паўгадзіны да вызвалення, — распавядае Анікееў, — нас з Віктарам Рубцовым прымусілі выйсці з камераў з рэчамі, пасадзілі ў міліцэйскі мікрааўтобус і павезлі ў Чыгуначны РАУС нібыта для нейкай гутаркі з начальствам. Але ж у пастанове суду Чыгуначнага раёну, апроч пяцісуткавага арышту, ніякіх паездак і гутарак не прадугледжвалася».

Таксама актывісты падаліў Гомельскі абласны суд скаргі, у якіх сцвярджаюць аб адвольных арыштах. Актывісты заявілі, што нават калі яны правялі несанкцыянаваны пікет, як расцаніў іх акцыю падтрымкі суд, ніхто не вызваляў суддзяў ад абавязку ацаніць іх дзеянні, зыходзячы, у першую чаргу, з патрабаванняў артыкула 23 Канстытуцыі.

19 кастрычніка Барыса Анікеева, Уладзіміра Няпомняшчых і Віктара Рубцова суд Чыгуначнага раёну Гомеля пакараў пяцісуткавым арыштам за акцыю ў падтрымку журналісткі Ларысы Шчыраковай, якую ў верасні асудзілі за супрацоўніцтва з тэлеканалам «Белсат». 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства