viasna on patreon

На незалежную журналістку Тамару Шчапёткіну складзены пратакол

2017 2017-11-01T08:35:07+0300 2017-11-01T08:36:38+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/shchapetkina-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Тамара Шчапёткіна (злева) і Паліна Сцепаненка

Тамара Шчапёткіна (злева) і Паліна Сцепаненка

 Адміністратыўны пратакол складзены 31 кастрычніка на журналістку-фрылансера Тамару Шчапёткіну з Бярозы. Яна абвінавачваецца ў працы на замежнае СМІ – Беларускае Радыё Рацыя без акрэдытацыі па арт 22.9 КаАП.

У прыватнасці, як паведамляе Беларускае Радыё Рацыя, Шчапёткіна прысутнічала на судовым пасяджэнні па іску былога міліцыянта Кобрынскага РАУС, цяперашняга юрыста “Гарадзец-Агра” Анатоля Джыгі да даяркі гэтай гаспадаркі Вольгі Сышчаніцы. Пратакол складзены ўчастковым інспектарам Кобрынскага РАУС маёрам міліцыі Юрыем Свідуновічам, кажа Тамара Шчапёткіна:

 – Я была выклікана ў Кобрынскі РАУС, дзе мне паведамілі, што супраць мяне рыхтуецца адміністрацыйная справа. Склалі пратакол за працу на замежнае СМІ на тэрыторыі Беларусі без акрэдытацыі. Я не згодна з пратаколам, паколькі лічу, што гэты артыкул закона „Аб сродках масавай інфармацыі” не тычыцца журналістаў, а тычыцца выданняў.

Тамара Шчапёткіна неаднаразова была пакарана паводле артыкулу 22.9 ч. 2. – незаконны выраб і распаўсюд сродкаў масавай інфармацыі. Толькі за перадапошнія 2 гады агульны яе штраф па гэтаму артыкулу 12 мільёнаў рублёў. Яна лічыць гэта палітычным пераследам за яе працу па тэматыцы парушэння правоў людзей органамі ўлады. Справа будзе разглядацца ў Бярозаўскім судзе. Дата суда пакуль не прызначаная.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства