viasna on patreon

Украінскага праваабаронцу не пусцілі ў Беларусь

2017 2017-11-03T08:14:40+0300 2017-11-03T11:13:15+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/bajarski-nazar.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Назарый Баярскі. Фота: belaruspartisan.org

Назарый Баярскі. Фота: belaruspartisan.org

Увечары 2 лістапада на літоўска-беларускай мяжы памежнікамі быў затрыманы ўкраінскі праваабаронца Назарый Баярскі. Яго знялі з цягніка «Вільня-Менск» на чыгуначнай станцыі Гудагай.

Праваабаронцу абвясцілі аб забароне на ўезд на тэрыторыю Беларусі без тлумачэння прычынаў. Пра гэта ў сваім «Фэйсбуку» паведаміла праваабаронца Алена Танкачова.

Назарый Баярскі - сустаршыня кааліцыі па супрацьдзеянні дыскрымінацыі ў Украіне, каардынатар адукацыйных праграм Цэнтра грамадзянскіх свабод, актывіст «Еўрамайдана SOS».

Улетку 2012 году ён быў адным з арганізатараў вандроўнай выставы "Правы чалавека па-за гульнёй», падчас якой збіраліся подпісы ў падтрымку беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, які ў той час знаходзіўся за кратамі.

Паводле charter97.org.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства