viasna on patreon

Распачаўся Тыдзень супраць фашызму і антысемітызму

2017 2017-11-08T14:35:36+0300 2017-11-09T13:20:20+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/anons-fashyzml.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

З 9 па 19 лістапада Human Constanta ініцыюе правядзенне ў Беларусі Тыдня асветніцкіх дзеянняў супраць фашызму і антысемітызму ў Беларусі.

Вы лічыце, што фашызм і антысемітызм - гэта мінулае асобных краін, ці тое, што адбылося на фоне нейкага зруху ў свядомасці мас і сёння з’яўляецца "перажыткам", які ня варты ўвагі?

Ці вы заўважаеце, як нешта падобнае ледзь прыкметна знаходзіцца побач, але не паддаецца апісанню?

Або вы ўпэўненыя, што «яно» ўсюды і распаўсюджваецца з вар'яцкай хуткасцю?

Адзінага дакладнага адказу на гэтыя пытанні няма. Каб працягнуць дыскусію і абмеркаваць гэтыя пытанні, мы запрашаем вас далучыцца да Тыдня асветніцкіх дзеяньняў супраць фашызму і антысэмітызму ў Беларусі.

Арганізатары запланавалі серыю цікавых мерапрыемстваў, таксама да Тыдня асветніцкіх дзеянняў далучыліся розныя ініцыятывы ў некалькіх гарадах Беларусі і спадзяемся, што спіс яшчэ будзе папаўняцца:

9 лістапада - першае мерапрыемства ў межах тыдня правядзе Валантэрская Служба "Вясны", якая запрашае ўсіх ахвочых на кінапрагляд "Жонка наглядчыка заапарка" у Гомелі. Месца: арт-прастора "Каўчэг", пр.Перамогі 2а, пачатак а 18:30.

У гэты ж дзень (9 лістапада) кінаклуб "Крытычнае мысленне" запрашае ўсіх ахвочых у Баранавічах паглядзець і абмеркаваць фільм "Дзённік Ганны Франк". Месца: завулак 1-й абарончы 18, 2-і паверх, офіс 26, пачатак а 18.30.

11-12 лістапада - Тыдзень супраць фашызму і антысемітызму падтрымалі WATCHDOCS Belarus - фестываль дакументальнага кіно пра правы чалавека і Жывая Бібліятэка Беларусь. 11 лістапада ў Берасці можна будзе пачытаць Жывыя Кнігі, а 12 лістапада адбудзецца прагляд і абмеркаванне нашумелага фільма пра сучасныя радыкальныя футбольныя фанацкія рухі «Чыстыя» ("Forever pure"). Падрабязную праграму фэсту можна паглядзець па спасылцы на мерапрыемства.

12 лістапада - МОБО "Бачыць сэрцам" і "Асацыяцыя Новая група" (Літва) сумесна з Домам музеем Ганны Франк (Нідэрланды) запрашаюць усіх жадаючых наведаць выставу "Чытаем і пішам з Ганнай Франк" і прыняць удзел у дыскусіі на тэму "Пытанні фашызму і антысемітызму ў адукацыі маладых людзей". Месца: Бібліятэка №19, вул.Казінца 122, пачатак а 18:30.

14 лістапада – публічная лекцыя і дыскусія “Выклікі ў сувязі з ростам папулярнасці радыкальных нацыяналістычных поглядаў і неафашыстоўскіх рухаў у Еўропе і пост-савецкай прасторы” з навуковым супрацоўнікам Цэнтра незалежных сацыялагічных даследванняў, сябрам Праваабарончай рады Санкт-Пецярбурга, спецыялістам у галіне даследвання і экспертызы мовы варожасці, злачынстваў на глебе нянавісці, спецыяльнай судовай экспертызы Дзмітрыем Дуброўскім у Менску. Месца: адукацыйная прастора PUNKT, вул.Кастрычніцкая 23а, пачатак а 18:30.

15 лістапада - унікальны па змесце, магчымасці асэнсавання праблемаў фашызму і антысемітызму ды дзеянняў у адказ на гэтыя выклікі ўводны семінар у канцэпцыю глыбіннага/гуманітарнага антыфашызму ў Менску. Для таго, каб прыняць удзел і атрымаць інфармацыю пра месца правядзення семінара, неабходна зарэгістравацца праз простую онлайн-форму.

17 лістапада - сумесна з адукацыйна-асветніцкай ініцыятывай "Праўныя Дарэктары" і кінаклюбам "451 па Фарэнгейце" адбудзецца прагляд і абмеркаванне фільма "Каласкі" у Магілеве. Месца: грамадзкі цэнтр "Кола", зав.Чкалава 16, пачатак а 18:30.

18 лістапада - да Тыдня далучаецца Гістарычная майстэрня, якая правядзе экскурсію па Менскім гета. Пачатак а 15:00, старт па адрасе вул.Сухая, 25.

19 лістапада - сумесна з праектам пра гендар і сэксуальнасць MAKEOUT адбудзецца прагляд і абмеркаванне фільма "Каласкі" у Менску. Месца: Пакой 302, вул.Леніна 50 пачатак у 19:00.

Больш падрабязныя апісанні мерапрыемстваў, часу і месца іх правядзення на тэматычнай старонцы Тыдня.

Удзел ва ўсіх мерапрыемствах бясплатны!

Таксама ў межах Тыдня юрыдычная прыёмная будзе праводзіць бясплатныя кансультацыі ў Менску і Берасці па выпадках злачынстваў, учыненых на глебе нянавісці (hate crime).

Human Constanta запрашае прыняць удзел ва ўжо запланаваных сумесна з партнёрскімі арганізацыямі і ініцыятывамі ў некалькіх гарадах мерапрыемствах, або паведаміць  пра свае планы арганізаваць актыўнасць самастойна. Калі лічыце, што мы можам вам неяк дапамагчы - пішыце, мы будзем радыя вас падтрымаць (на info@humanconstanta.by ці паведамленні ў сацсетках).

Даведка:

Агульнаеўрапейскі Тыдзень асветніцкіх дзеянняў супраць фашызму і антысемітызму ініцыяваны і праводзіцца пры падтрымцы Еўрапейскага аб’яднання супраць нацыяналізму, расізму, фашызму і ў падтрымку мігрантаў і бежанцаў United.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства