viasna on patreon

Раман Пратасевіч: Пратакол склалі за тое, што я знаходзіўся побач з пратэстуючымі Дапоўнена

2017 2017-11-09T10:25:23+0300 2017-11-10T08:29:30+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/pratasevich-raman.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Адміністратыўную справу блогера Рамана Пратасевіча разгледзеў 9 лістапада суд Кастрычніцкага раёна Мінска. Яго вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве – “Маршы абураных беларусаў-2.0”. Судовае паседжанне прызначанае на 15 гадзін.

Згодна з пратаколам правапарушэння, Раман Пратасевіч 21 кастрычніка “публічна выказваў грамадска-палітычныя погляды”, хаця, як пазначана ў пратаколе – “прыкметы складу злачынства ў дзеяннях Пратасевіча Р. адсутнічаюць”.

Раман Пратасевіч з гэтай нагоды паведамляе наступнае:

“Калі коратка, то пратакол склалі за тое, што я знаходзіўся побач з пратэстуючымі. У справе - фота супрацоўніка міліцыі, дзе я іду ўздоўж натоўпу з камерай”.

30 кастрычніка Рамана Пратасевіча запрасілі ў Маскоўскі РУУС для для апытання, якое завяршылася складаннем пратакола адміністратыўнага правапарушэння.

Суддзя Аляксандр Сяргей пастанавіў прызнаць Пратасевіча вінаватым у парушэнні арт 23.34 КаАП і пакараў штрафам у памеры 20 базавых велічынь (460 руб.)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства