viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя Аўдыё

2017 2017-12-05T11:56:53+0300 2018-01-30T16:18:53+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека ў Беларусі.

Анонс выпуска:

"Хроніка": На былога фігуранта справы "Аб стварэнні незаконнага ўзброенага фармавання" Андрэя Бяляўскага заведзена новая крымінальная справа; Пракуратура не бачыць парушэнняў у дзеяннях міліцыянтаў, якія затрымалі актывістку Алу Гуцаву, якая раздавала запрашэнні на акцыю ўшанавання памяці продкаў “Дзяды”; Рэдактара "Борисовских новостей" аштрафавалі за інфармацыю пра Марш раззлаваных беларусаў; Сям'я Ігара Пцічкіна атрымала кампенсацыю ў сувязі са смерцю свайго сына.

"Каментар эксперта": Напрыканцы лістапада старшыня Следчага камітэту Іван Наскевіч паведаміў, што справа "Аб стварэнні незаконнага ўзброенага фармавання", вядомая як справа "Белага легіёну", спыненая. З усіх 16 фігурантаў знятыя абвінавачванні па арт. 293. Кіраўнік Праваабарончага цэнтру "Вясна" Алесь Бяляцкі нагадвае акалічнасці заведзенай яшчэ ў сакавіку справы і дзеліцца сваім меркаваннем наконт таго, чаму не атрымалася давесці яе да суда.

"Падзея": 28 лістапада ў Мінску адбылася прэзентацыя кніг былых палітвязняў Ігара Аліневіча «Еду ў Магадан» і Змітра Дразда «Бунт батанікаў», першых кніг з серыі "Беларуская турэмная літаратура".  На мерапрыемстве замест Ігара Аліневіча прысутнічала яго маці Валянціна Аліневіч. Яна ўзгадала, што менавіта ў гэты дзень сем гадоў таму яе сына невядомыя выкралі ў Маскве на выхадзе з крамы, адвезлі ў Беларусь і аддалі КДБ. Жанчына распавядае пра тое, у якіх умовах яе сын пісаў кнігу "Еду ў Магадан".

https://spring96.org./wp-content/uploads/2014/07/2017-12-05_Nasta_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства