viasna on patreon

Рэчыцкага актывіста знялі з аўтобуса, абшукалі і трымаюць на мяжы Дапоўнена

2017 2017-12-08T13:20:16+0300 2017-12-08T14:16:39+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/miazha-belarus.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дагэтуль на беларуска-украінскай мяжы ў пункце пропуску Новая Гута трымаюць грамадзкага актывіста з Рэчыцы Ігара Міхалеўскага.

Па інфармацыі рэчыцкага праваабаронцы Валерыя Пуціцкага, актывіст быў зняты памежнікамі сёння ў 11 гадзін раніцы з рэйсавага аўтобуса “Рэчыца-Кіеў” для асабістага дагляду. Двойчы Міхалеўскага абшуквалі, спачатку без панятых, а затым, спахапіўшыся, зрабілі гэта з панятымі.

Прычыну такой пільнай увагі да актывіста ні памежнікі, ні мытнікі яму не паведамілі. Міхалеўскі па стане на 13 гадзін знаходзіцца на пункце пропуску і чакае нейкага рашэння. 

Праваабаронцы высвятляюць інфармацыю з прэтэнзіямі памежнікаў да актывіста.

Пазней, стала вядома, што Міхалеўскага адпусцілі праз тры гадзіны без складання якіх-кольвеч пратаколаў. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства