viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя Аўдыё

2018 2018-01-09T13:53:50+0300 2018-01-30T16:17:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека ў Беларусі.

Анонс выпуска:

“Час выбараў”: Эксперты кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Валянцін Стэфановіч і Павел Сапелка распавядаюць пра ход сёлетняй выбарчай кампаніі ў мясцовыя Саветы дэпэтатаў, пра вынікі этапаў кампаніі, такіх як фармаванне ўчастковых камісій і збор подпісаў у падтрымку вылучэнцаў у кандыдаты, а таксама пра тое, чаму ў грамадстве існуе вельмі нізкі інтарэс да гэтых выбараў.

“Каментар эксперта”: Новы 2018 год пачынаецца з гучных судовых разбіральніцтваў. Так, напрыканцы мінулага года пасля гадавога расследвання пачаліся судовыя слуханні справы аўтараў выдання “Рэгнум”, якіх абвінавачваюць у распальванні міжнацыянальнай варожасці. А на 11 студзеня запланаваны разгляд справы былога фігуранта справы аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў Андрэя Бяляўскага, якога абвінавачваюць у захоўванні аднаго баявога патрону. Якія прагнозы і меркаванні праваабаронцаў наконт гэтых спраў? Распавядае юрыст Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч.

“Асоба”: Каардынатар рэгіянальных філій і міжнародных праектаў Праваабарончага цэнтру “Вясна” Зміцер Салаўёў. Ён распавядае пра тое, што было зроблена рэгіянальнымі праваабаронцамі цягам 2017 года, а таксама пра працоўныя планы на новы год.

У музычных паўзах – кампазіцыі ў выкананні фолк-гурта Teufelstanz.

https://spring96.org./wp-content/uploads/2014/07/2018-01-09_Nasta_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства