viasna on patreon

Жыхары Светлагорска патрабуюць узмацнення кантроля за хімічным прадпрыемствам

2018 2018-01-12T12:41:02+0300 2018-01-12T12:56:20+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/svetlagorsk1201.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сустрэча жыхароў вёскі Якімава Слабада і кіраўніцтва заводу 10 студзеня

Сустрэча жыхароў вёскі Якімава Слабада і кіраўніцтва заводу 10 студзеня

Сябра ініцыятыўнай групы па кантролю за працай завода беленай цэлюлозы (ЗБЦ) у Светлагорску Анатоль Змітровіч накіраваў зварот у Камітэт дзяржаўнага кантролю РБ, паведамляе "Гомельская Вясна".

У сувязі з пачаткам працы завода ў горадзе і раёне рэзка пагоршылася экалагічная абстаноўка: жыхары вёскі Якімава Слабада, якая знаходзіцца ў непасрэднай блізасці да заводу, масава скардзяцца на пагаршэнне здароў’я ў сувязі з выкідамі шкодных хімічных рэчываў з прадпрыемства. 10 студзеня адбылася сустрэча жыхароў вёскі і кіраўніцтва заводу, але канкрэтных адказаў на свае пытанні стасоўна бяспекі завода беленай цэлюлозы для навакольнага асяроддзя жыхары не атрымалі.

Цяпер праходзяць пусканаладачныя работы без уключэння сістэмы ачысткі для спальванне шкодных рэчываў, - адзначана ў звароце. – Згодна дзейнаму заканадаўству, нідзе не прапісана, што можна груба парушаць экалагічныя стандарты РБ і забруджваць навакольнае асяроддзе. Сярод жыхароў Светлагорска і раёна ўзмацняецца перакананне, што ўлады пайшлі на паваду ў кітайскіх інвестараў, каб даць справаздачу аб здачы аб’екта, ігнаруя пытанні бяспекі і экалогіі. Назіраецца востры дэфіцыт інфармацыі не толькі аб хадзе рэалізацыі дадзенага праекта, але і аб праблемах звязаных з пусканаладачнымі работамі, што выклікае чуткі ў горадзе і фармуе негатыўнае стаўленне да заводу. Можна выказаць здагадку, што зацягнуўшыйся пуск і пагаршэнне экалагічнай сітуацыі можа прывесці да сацыяльных пратэстаў, што ўжо назіралася ў Якімавай Слабадзе”.

Сябра ініцыятыўный групы Анатоль Змітровіч прапаноўвае дзяржкантролю з мэтай зніжэння сацыяльнай напружанасці ды забяспечэння экалагічных правоў грамадзянаў стварыць працоўную групу для правядзення расследвання ўсіх абставінаў рэалізацыі інвестыцыйнага праекта, асабліва, што датычна экалогіі, правесці і давесці да грамадскасці вынікі экалагічнай экспертызы і аўдыту інвестыцыйнага праекту, даручыць незалежнай прафсаюзнай арганізацыі правесці праверку новага завода.

Нагадаем, што некалькі дзён таму жыхары Светлагорска і Якімавай Слабады звярнуліся з калектыўнай скаргай у раённную інспекцыю прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя. Яны скардзяцца на смурод, выкіды газаў і хімічныя сцёкі, якія з'явіліся пасля пачатку працы завода.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства