viasna on patreon

Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2017 годзе. Аналітычны агляд

2018 2018-01-15T13:35:57+0300 2018-01-15T14:58:48+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/2017_agliad_vokladka_be_1.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

 

ВЫСНОВЫ

  • на працягу 2017 года ў краіне назіралася значнае пагаршэнне агульнай сітуацыі з правамі чалавека ў параўнанні з папярэднім перыядам г.зв. “мяккіх практык”, якія распачаліся ў жніўні 2015 г. i скончыліся з пачаткам масавых выступаў грамадзянаў, шмат у чым справакаваных ужываннем ўладамі Дэкрэта № 3, у лютым 2017 г.

  • хваля акцый пратэсту грамадзян, якая пракацілася па многіх гарадах краіны супраць прымянення Дэкрэта № 3, была ўспрынятая ўладамі як сур'ёзная пагроза дэстабілізацыі ўнутрыпалітычнай сітуацыі ў краіне, што прывяло да пачатку рэпрэсій у дачыненні да ўдзельнікаў акцый пратэсту, актывістаў і лідараў апазіцыі, незалежных журналістаў і праваабаронцаў. Усяго на працягу сакавіка 2017 г. тым ці іншым формам рэпрэсій, па інфармацыі ПЦ «Вясна», было падвергнута больш за 900 чалавек (уключаючы удзельнікаў акцыі 25 сакавіка ў Мінску). Усяго, паводле даных ПЦ “Вясна”, цягам 2017 года зафіксавана больш за 600 выпадкаў прыцягнення грамадзян да адміністрацыйнай адказнасці ў сувязі з рэалізацыяй свабоды мірных сходаў і выказвання меркаванняў, у больш чым 250 выпадках суддзі прызначалі грамадзянам адміністрацыйны арышт;

  • на працягу 2017 года ўлады актыўна практыкавалі палітычна-матываваны крымінальны пераслед. Па інфармацыі ПЦ «Вясна», на працягу 2017 г. гэты від рэпрэсій ўжываўся ў дачыненні да 40 грамадзян. 35 з іх былі затрыманыя 21-24 сакавіка 2017 г. i ўтрымліваліся пад вартай у СІЗА па справе аб “падрыхтоўцы масавых беспарадкаў”. Пазней 16 абвінавачаным было прад'яўлена дадатковае абвінавачанне па арт. 287 КК (стварэнне незаконнага ўзброенага фармавання). Таксама варта асобна адзначыць дагэтуль не спыненую крымінальную справу ў дачыненні да актывістаў незалежнага прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка, распачатую па ч. 2 арт. 243 КК (ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры);

  • на працягу года былі зафіксаваныя шматлікія выпадкі пераследу журналістаў незалежных СМІ ў сувязі з ажыццяўленнем імі прафесійнай дзейнасці. Па інфармацыі БАЖ, на працягу года былі зафіксаваныя 69 выпадкаў прыцягнення журналістаў да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафаў за супрацоўніцтва з замежнымі СМІ;

  • да канца 2017 г. з-пад варты былі вызваленыя практычна ўсе фігуранты раней распачатых крымінальных справаў, а большасць крымінальных справаў была спыненая, што сведчыць пра тое, што знешнепалітычныя і геапалітычныя фактары працягвалі аказваць істотны ўплыў на ўнутрыпалітычную сітуацыю ў краіне, у тым ліку і на сітуацыю з правамі чалавека. Нягледзячы на пагаршэнне агульнай сітуацыі ў краіне ў перыяд вясновых падзей, улады працягвалі прыкладаць намаганні, накіраваныя на працяг дыялогу і нармалізацыю адносінаў з краінамі Захаду (ЕС і ЗША);

  • на канец 2017 г. у турмах краіны працягвалі знаходзіцца палітвязні Міхаіл Жамчужны і прызнаны міжнароднай праваабарончай арганізацыяй Amnesty International вязнем сумлення Дзмітрый Паліенка;

  • нягледзячы на працяг дыялогу з ЕС і ПАСЕ па праблеме смяротнага пакарання і заклікі да ўвядзення мараторыя, на працягу года ў Беларусі працягвалася прымяненне гэтага віду пакарання. У 2017 г. былі вынесены тры новыя смяротныя прысуды, а адзін быў прыведзены ў выкананне;

  • такім чынам, сістэмных зменаў у галіне грамадзянскіх і палітычных правоў на заканадаўчым узроўні цягам 2017 года не адбылося, а шырока анансаваныя ўладамі змены ў Закон «Аб масавых мерапрыемствах» не змянілі абмежавальнай сутнасці дадзенага закона і практыкі яго прымянення. Таксама не былі імплементаваныя рэкамендацыі БДІПЧ АБСЕ аб змяненні выбарчага заканадаўства.
Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2017 годзе. Аналітычны агляд

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства