viasna on patreon

Ігар Комлік: Змянілася следчая група па нашай справе

2018 2018-02-05T08:15:39+0300 2018-02-05T08:19:44+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/komlik-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ігар Комлік. Фота: palitviazni.info

Ігар Комлік. Фота: palitviazni.info

2 лютага – роўна паўгода з таго часу, як распачалася “справа прафсаюзаў”.

“Расследванне працягнута і абсалютна невядома, калі закончыцца”, – распавядае сайту palitviazni.info адзін з фігурантаў гэтай гучнай справы бухгалтар прафсаюза РЭП Ігар Комлік.

Нагадаем, што бухгалтар прафсаюза РЭП Ігар Комлік ўтрымліваўся пад вартай з 2 жніўня ў межах крымінальнай справы, узбуджанай супраць яго і старшыні прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча па ч.2 арт.243 Крымінальнага кодэкса РБ (ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры).

Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае пакаранне да 7 гадоў зняволення з канфіскацыяй маёмасці. Паводле афіцыйнай інфармацыі Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі, у ходзе праверкі ў межах узбуджанай крымінальнай справы ўстаноўлена, што «старшыня і галоўны бухгалтар прафсаюзнай арганізацыі з мэтай асабістага ўзбагачэння адкрылі ад імя прафсаюза рахункі ў замежных банках, на якія пастаянна паступалі буйныя сумы грашовых сродкаў».

Праваабаронцамі Ігар Комлік быў прызнаны палітычным зняволеным, але 2 кастрычніка ён быў вызвалены з СІЗА пад падпіску аб нявыездзе.

Зараз да “справы прафсаюзаў” далучыліся новыя следчыя і дапытваюцца сотні людзей у рэгіёнах, звязаныя з прафсаюзнай дзейнасцю.

“Учора мне стала вядома, што практычна цалкам змянілася следчая група, якая займаецца нашай справай, – кажа Ігар Комлік. – Старых следчых быццам бы прыбралі, а прызначылі новых, хаця афіцыйнага пацвярджэння гэтаму пакуль яшчэ не маю. Можа быць, следчую групу таму і змянілі, каб вывесці расследванне на нейкі новы этап. А можа і таму, што мы пастаянна пісалі скаргі на дзеянні следчых у пракуратуру, а таму адрэагавалі такім чынам. Але сапраўдныя прычыны мне невядомы”.

Са слоў суразмоўцы, афіцыйна ніхто не паведамляў і пра тое, ці працягнута справа.

“Яна працягваецца аўтаматычна, як гэта было раней, – дадае ён. – Праўда, могуць працягнуць і на месяц, і на тры месяцы. Адно можна сказаць дакладна – справа не закрыта, яе будуць расследваць далей”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства