viasna on patreon

У Генпракуратуру накіраваны зварот па фактах парушэнняў правоў асуджаных ў ПК-15 Магілёва

2018 2018-02-16T15:57:00+0300 2018-10-04T10:51:08+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/ik-15-din.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Факты, выкладзеныя сваякамі асуджаных у петыцыі за перадачу паўнамоцтваў ДВП МУС Міністэрству юстыцыі, выклікалі занепакоенасць грамадскасці. Цяпер на выпадкі смерцяў асуджаных і іх сваякоў праз неаказанне медыцынскай дапамогі і іншыя абуральныя факты павінна будзе адрэагаваць Генеральная пракуратура.

Адпаведны зварот па фактах парушэнняў правоў асуджаных у папраўчай калоніі №15 горада Магілёва ў Генпракуратуру накіравала Сацыяльна-інфармацыйная ўстанова «ТаймАкт», паведамляе Беларускі дакументацыйнага цэнтр.

Тым часам да праваабаронцаў працягвае паступаць інфармацыя ад былых зняволеных ПК-15. Чарговыя сведчанні пра норавы і парадкі ў гэтай калоніі на днях апублікаваў Беларускі дакументацыйнага цэнтр. У арганізацыю звярнуўся былы зняволены, які вызваліўся з ВК-15 два месяцы таму.

Сяргей П. (імя змененае з меркаванняў яго асабiстай бяспекi i тых, пра каго ён распавядае) падзяліўся з праваабаронцамі тым, у якіх умовах яму давялося адбываць пакаранне у 1,5 гады пазбаўлення волі. Неаказанне медыцынскай дапамогі, смерці і суіцыды, нікчэмная аплата працы і выкарыстанне працы зняволеных кіраўніцтвам калоніі ў асабістых мэтах, збіццё, паборы - пра ўсё гэта ён распавёў яшчэ і па просьбе іншых асуджаных, многія з якіх у такіх умовах праводзяць значную частку свайго жыцця.

Для зняволеных гэта ці ледзь ні адзіная магчымасць абнародаваць абуральныя факты парушэння сваіх правоў, паколькі іх скаргі на падобныя парушэнні не выходзяць за сцены калоніі, а самі скаржнікі падвяргаюцца ціску адміністрацыі.

«Калі ў калонію едзе якая-небудзь праверка, то пра яе ведаюць ужо за два тыдні. Неяк напрыканцы кастрычніка 2016 года прыехаў начальнік ДВП Дарошка. У гэты дзень ўключылі батарэі, а калі ён з'ехаў, іх адразу адключылі...

Ці перад прыездам праверкі надрукуюць абвесткі і раздаюць па атрадах, што можна звярнуцца на гарачую лінію ў Генпракуратуру са скаргай па такімсьці тэлефоне (328-55-38). Правяраючы з'ехаў - абвесткі схавалі. Ды і звярнуцца са скаргай куды-небудзь - толькі зрабіць горш сабе. Адказ адусюль атрымаеш адзін і той жа: «Парушэнняў заканадаўства не ўстаноўлена». Але на гэтага асуджанага адразу ж будзе складзены рапарт, і не адзін, а спагнанні пасыплюцца, як снег на галаву. Потым адпраўляюць у ШЫЗА, затым у ПКТ або вывозяць у іншую зону, а могуць у турму.

Так было з асуджаным Цыбінскім. Ён спачатку звярнуўся да праваабаронцы Красоўскай са скаргай. Што было ў той скарзе - не ведаю, але ў нас у калоніі казалі, што яна яго праз інтэрнэт абліла брудам. Але затым ён алею ў агонь падліў, калі прыехаў Дарошка. На прамзоне Дарошка спытаў у зэкаў: «У каго ёсць якія-небудзь пытанні?» Цыбінскі задаў пытанне, пасля гэтага мы яго ўжо не бачылі. Калі я вызваляўся, яго яшчэ не было ў атрадзе», - распавёў былы зняволены ПК-15.

Поўную стэнаграму размовы з Сяргеем П. чытайце на сайце Беларускага дакументацыйнага цэнтра: Па той бок. «Страшна ў нашых турмах. Нешта трэба рабіць»

Нагадаем, што Петыцыю за перадачу паўнамоцтваў Дэпартамента выканання пакарання МУС Міністэрству юстыцыі на платформе petitions.by запусціла Людміла Кучура, жонка асуджанага Пятра Кучуры, які адбывае пакаранне ў ПК-15 у Магілёве і падвяргаўся катаванням і ціску з боку адміністрацыі калоніі, аднак спробы дамагчыся пакарання для адміністрацыі і персаналу ПК-15 былі безвыніковымі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства