Выламалі дзверы і правялі ператрус у журналіста
Супрацоўнікі міліцыі 19 лютага прыйшлі з ператрусам у кватэру галоўнага рэдактара інтэрнэт-выдання vrogacheve.ru Дзяніса Дашкевіча. Пра гэта Дзяніс Дашкевіч паведаміў у сваім фэйсбуку.
Паводле сайта Belsat.eu, міліцыянты выламалі дзверы ў кватэры рагачоўскага журналіста.
Напрыканцы студзеня на сайце vrogacheve.ru былі апублікаваныя шакуючыя падрабязнасці збіцця праваахоўнікамі жыхара Рагачова.
Неўзабаве пасля здарэння Дзяніса Дашкевіча выклікалі ў міліцыю, каб высветліць ад каго ён даведаўся пра інцыдэнт з удзелам мясцовых міліцыянтаў, якія падчас затрымання зламалі жыхару Рагачова Віктару Арцюху рабро.
40-гадовы жыхар Рагачова Віктар Арцюх паскардзіўся на дзеянні міліцыі ў пракуратуру і Следчы камітэт. 7 лютага Рагачоўскі раённы суд аштрафаваў Віктара Арцюха на Br 24 за пераход вуліцы без флікера.