viasna on patreon

«Свабода выказвання анлайн: міжнародныя стандарты і беларуская практыка» ад Human Constanta

2018 2018-02-23T12:33:22+0300 2018-02-23T14:36:20+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/workshophc.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

26 лютага ў Press-Club Belarus праваабарончая арганізацыя Human Constanta сумесна з прафесійнай супольнасцю адвакатаў ABA ROLI правядзе воркшоп для юрыстаў, праваабаронцаў і журналістаў на тэму «Свабода выказвання анлайн: міжнародныя стандарты і беларуская практыка».

Разам з беларускімі і замежнымі экспертамі на прыкладзе кейсаў ў Еўрапейскім судзе па правах чалавека мы абмяркуем, як працаваць са справамі аб свабодзе выказвання, юрыдычныя аргумэнты і стратэгіі, якія можна прымяніць у Беларусі.

Асноўныя тэмы, якія мы разбяром на варкшопе:

  • адказнасць за экстрэмізм онлайн;
  • прыватнасць і свабода слова;
  • блакаванні сайтаў;
  • адказнасць за ананімныя каментары;
  • супрацьдзеянне мове нянавісці;
  • адказнасць пасрэднікаў (правайдэры, сацыяльныя сеткі).

Таксама мы прадставім міжнароднае даследаванне на гэтыя тэмы, пагаворым аб бягучай практыцы ў Беларусі, і як мы можам яе змяніць.

26 лютага а 12:00, Press Club Belarus: г. Мінск, вул. Веры Харужай, 3, офіс 601
Для рэгістрацыі неабходна запоўніць форму.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства