viasna on patreon

Выклікі ў міліцыю за збор подпісаў у падтрымку беларускай мовы

2018 2018-03-02T12:32:17+0300 2018-03-02T12:52:20+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/dashkevich-zbor-podpisy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Зміцер Дашкевіч збірае подпісы ў абарону беларускай мовы. Фота: Наша Ніва.

Зміцер Дашкевіч збірае подпісы ў абарону беларускай мовы. Фота: Наша Ніва.

Некалькі актывістаў, якія ўдзельнічалі ў зборы подпісаў у падтрымку беларускай мовы, атрымалі выклікі ў міліцыю. Нагадаем, збор подпісаў распачаўся ў Мінску і некаторых гарадах Беларусі 21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы.

Праваабаронцам стала вядома, што выклік для дачы пісьмовых тлумачэнняў па факце збору подпісаў у Савецкі РУУС Мінска атрымала Аляксандра Патапава, у Маскоўскі РУУС – Ягор Сергіенка. Блогера і грамадскага актывіста Эдуарда Пальчыса, які таксама далучыўся да кампаніі і збіраў подпісы ў падземным пераходзе на станцыі метро “Каменная Горка”, выклікалі ў РУУС Фрунзенскага раёна.

Верагодна, што на ўдзельнікаў збору подпісаў будуць складзеныя пратаколы адміністрацыйнага правапарушэння па арт 23.34 КаАП (насанкцыянаванае масавае мерапрыемства)

27 лютага сабраныя актывістамі амаль 2200 подпісаў былі перададзеныя ў Міністэрства адукацыі У дадатак больш ста подпісаў змаглі сабраць актывісты ў Баранавічах, Чэрвені і Бабруйску.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства