viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя Аўдыё

2018 2018-03-06T12:45:35+0300 2019-02-19T17:07:39+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека ў Беларусі.

Анонс выпуска:

Каментар”: Незалежны назіральнік Арцём Скарабагаты, якога адразу пасля выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў арыштавалі на 7 сутак, распавёў пра абставіны свайго затрымання 18 лютага на адным з выбарчых участку ў аграгарадку Лясны.

“Падзея”: 26 лютага, у гадавіну анэксіі Крыма Расіяй, ў Мінску адбылася сустрэча, прысвечаная крымскаму рэжысеру і цяперашняму палітвязню Алегу Сянцову, які знаходзіцца ў расійскай калоніі. Дзеяч мастацтва і актывіст Аўтамайдану Алег Сянцоў быў асуджаны на 20 гадоў калоніі строгага рэжыму па сфабрыкаванай справе аб тэрарыстычнай дзейнасці ў Крыму. На сустрэчы ў Мінску быў паказаны фільм Алега Сянцова “Гамер”, а таксама з прамовамі выступілі мастацтвазнаўца Максім Жбанкоў і  актывістка Яна Ганчарова, якая займаецца ліставаннем з Сянцовым.

“Каментар эксперта”: На мінулым тыдні ў Мінску адбыўся круглы стол па тэме становішча бежанцаў у Беларусі. Праваабаронца Наста Лойка, якая прадстаўляла арганізацыю Human Constanta, распавяла пра асноўныя праблемы, з якімі могуць сутыкнуцца не толькі бежанцы, але і звычацныя замежныя грамадзяне, калі прыязджаюць у Беларусь, а таксама прывяла цікавыя статыстычныя дадзеныя наконт колькасці бежанцаў і асобаў, якім прадастаўлена дадатковая абарона ў Беларусі.

 У музычных паўзах – кампазіцыі ў выкананні музычнага гурта Nizkiz.

https://spring96.org./wp-content/uploads/2016/03/2018-03-06_Nasta_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства