viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя Аўдыё

2018 2018-03-13T14:37:59+0300 2019-02-19T17:07:13+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека ў Беларусі.

Анонс выпуска:

Падзея”: Шостага сакавіка ў Палаце прадстаўнікоў адбылося пашыранае паседжанне працоўнай групы, якая распрацоўвае дапаўненні і змены ў дзеючы закон аб масавых мерапрыемствах. На сустрэчы прысутнічаў праваабаронца ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч. Ён распавядае, аб чым ўвогуле ішла гутарка падчас паседжання, на якія праблемы ў законе аб масавых мерапрыемствах звярнулі ўвагу праваабаронцы і якія рашэнні былі імі прапанаваныя.

“Каментар эксперта”: Што такое мова варожасці і наколькі часта яна выкарыстоўваецца беларускімі медыя? Якія групы часцей за ўсё падвяргаюцца дыскрымінацыі ў СМІ? Што павінны рабіць журналісты, каб не спрыяць гэтай з’яве? На гэтыя пытанні адказвае сябра праваабарончай ініцыятывы “Журналісты за талерантнасць”, журналіст інфармацыйнага парталу Udf.by Раман Стэфаненка.

“Асоба”: 65-гадовы жыхар Мінска Мікалай Радзівілаў. Два з паловай гады таму,  калі знаходзіўся ў вёсцыі пад Талачыным у сваёй маці, ён стаў ахвярай міліцэйскага гвалту. Супрацоўнікі міліцыі, якія прыехалі на вызаў пасля бытавога канфлікту, затрымалі Мікаля і моцна збілі. Вынікам сталі пераломы рэбраў. Аднак дагэтуль следчыя адмаўляюцца ўзбуджаць крымінальную справу супраць міліцыянтам, а судмедэксперт упарта даказвае, што ніякіх удараў і пераломаў Радзівілаў у той раз не артымаў.

У музычных паўзах – кампазіцыі ў выкананні Паліны Рэспублікі.

https://spring96.org./wp-content/uploads/2015/03/2018-02-13_Nasta_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства