viasna on patreon

Апеляцыйная скарга на меру стрымання Аюба Ціціева адхіленая

2018 2018-03-19T15:09:51+0300 2018-03-19T15:15:16+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/titiev_2018-03-19.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аюб Ціціеў у Вярхоўным судзе. Фота ПЦ "Мемарыял"

Аюб Ціціеў у Вярхоўным судзе. Фота ПЦ "Мемарыял"

Вярхоўны суд Чачэнскай Рэспублікі раніцай 19 сакавіка разглядзеў апеляцыйную скаргу на працяг арышту праваабаронцы Аюба Ціціева, паведамляе ПЦ “Мэмарыял”.

У залі суда прысутнічалі праваабаронцы, журналісты, Аюба Ціціева таксама даставілі на паседжанне.  

У залі Вярхоўнага суда Чачні на апеляцыі па меры стрымання Аюба Ціціева. Фота Алены Мілашынай
У залі Вярхоўнага суда Чачні на апеляцыі па меры стрымання Аюба Ціціева. Фота Алены Мілашынай

У сваім выступе адвакат Пётр Заікін нагадаў, што пры абранні меры стрымання ў суд быў прадстаўлены рапарт оперупаўнаважанага АМУС па Курчалоеўскаму раёну Чачэнскай Рэспублікі пра тое, што Аюб Ціціеў можа схавацца і тым перашкодзіць устанаўленню ісціны па справе. Але суд не вывучаў рапарт і не даў ацэнкі гэтаму доказу, а іншых пацверджанняў таму, што праваабаронца ў выпадку змянення яму меры стрымання паспрабуе схавацца або аказаць ціск на сведак і іншых удзельнікаў працэсу, акрамя гэтага рапарту, няма. Суд першай інстанцыі ніяк не ацаніў хадайніцтва аб абранні меры стрымання ў выглядзе асабістага паручыцельства кандыдатаў у прэзідэнты РФ Рыгора Яўлінскага і Ксеніі Сабчак. Адвакат папрасіў суд адмяніць пастанову аб прадаўжэнні меры стрымання.

Адвакат Марына Дубровіна дадала, што суд першай інстанцыі спаслаўся на цяжар інкрымінуемага Аюбу Ціціеву злачынства. Аднак мера стрымання - мера забеспячальная, а не карная, сам па сабе цяжар абвінавачвання не з'яўляецца падставай для ўтрымання пад вартай. Яна таксама прасіла суд адмяніць пастанову аб працягу утрымання пад вартай.

У адказ дзяржабвінаваўца заявіў, што лічыць пастанову Старапрамыслоўскага раённага суда законным і абгрунтаваным, папрасіў адмовіць у задавальненні апеляцыйнай скаргі.

Затым судом быў даследаваны рапарт старшага оперупаўнаважанага АМВД Манджыкава начальніку Курчалоеўскага РАУС Агуеву. У ім Манджыкаў паказаў, што Аюб Ціціеў можа схавацца ад следства. Адвакаты адзначылі, што ніякіх пацверджанняў гэтай заяве супрацоўнік паліцыі ў рапарце не прывёў.

У ходзе спрэчак адвакат Пётр Заікін адзначыў, што, на яго думку, органы папярэдняга следства хочуць утрымаць праваабронцу пад арыштам, каб дамагчыся яго самаагавору, і прасіў адмяніць ўтрыманне пад вартай у якасці меры стрымання.

Адвакат Марына Дубровіна заявіла, што арышт Аюба Ціціева палітычна матываваны - у парушэнне арт. 18 Еўрапейскай канвенцыі улады рэгіёну спрабуюць перашкодзіць яго праваабарончай дзейнасці. Яна прасіла замяніць меру стрымання на даручальніцтва К. Сабчак і Р. Яўлінскага.

Суддзя ж пакінуў пастанову Старапрамыслоўскага раённага суда г. Грознага без зменаў, а апеляцыйную скаргу адвакатаў - без задавальнення.

Нагадаем, 6 сакавіка 2018 года Старапрамыслоўскі раённы суд г. Грознага падоўжыў дзеянне меры стрымання ў дачыненні да кіраўніка грозненскага прадстаўніцтва ПЦ "Мемарыял" Аюба Ціціева на два месяцы - да 9 мая 2018 года. Аюба Ціціева абаранялі адвакаты Пётр Заікін і Марына Дубровіна. У зале пасяджэння прысутнічалі кандыдат у прэзідэнты РФ Рыгор Яўлінскі, былы галоўны рэдактар ​​«Новай газеты» Дзмітрый Муратаў, член СПЧ пры прэзідэнце Леанід Нікіцінскі, кіраўнік праграмы «Гарачыя кропкі» ПЦ "Мемарыял" Алег Арлоў, старшыня камітэта «Грамадзянскае садзейнічанне» Святлана Ганушкіна, журналісты.

9 студзеня машыну Аюба Ціціева спынілі людзі ў форме супрацоўнікаў дарожнай інспекцыі. Пасля гэтага ён перастаў выходзіць на сувязь. Праз некалькі гадзін выявіць Ціціева ў Курчалоеўскім РАУС атрымалася члену СПЧ пры кіраўніку Чачні Хедзе Саратавай

МУС Чачні пацвердзіла, што затрыманне Аюба Ціціева звязана са справай, распачатай на падставе артыкула «захоўванне наркотыкаў», толькі праз шэсць з лішнім гадзін пасля затрымання.

Інкрымінаваны чачэнскімі сілавікамі 60-гадоваму Ціціеву артыкул - практыкуемы спосаб барацьбы з непажаданымі ў Чачні журналістамі, грамадскімі дзеячамі і праваабаронцамі. 

Праваабаронцы Беларусі 7 лютага звярнуліся да прэзідэнта РФ з пратэстам супраць арышту Аюба Ціціева, а Праваабарончы цэнтр "Мемарыял" прызнаў яго палітвязнем. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства