viasna on patreon

Аляксею Лойку ў трэці раз адмовілі ва ўзбуджэнні крымінальнай справы

2018 2018-03-20T15:11:55+0300 2018-03-20T16:19:45+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/alexej_lojka_1500.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Юрыст ПЦ "Вясна" Аляксей Лойка

Юрыст ПЦ "Вясна" Аляксей Лойка

Юрыст Праваабарончага цэнтру “Вясна” Аляксей Лойка атрымаў чарговы адказ ад Следчага камітэту Першамайскага раёна г. Мінска на сваю скаргу аб збіцці пры брутальным затрыманні падчас інструктажу назіральнікаў 25 сакавіка 2017 года.

Цягам года Следчы камітэт так і не знайшоў падстаў для ўзбуджэння крымінальнай справы ў дачыненні да супрацоўнікаў АМАПу, якія нанеслі цялесныя пашкоджанні Аляксею Лойку.

Пасля таго, як Пракуратура г. Мінска адправіла матэрыялы справы на дадатковую праверку ў Першамайскі РАСК па прычыне непаўнаты папярэдняй, старшы следчы І. Макаўчык апытаў двух супрацоўнікаў АМАПу, якія нібыта праводзілі затрыманне хлопца, а таксама выклікаў на допыт старшыню “Вясны” Алеся Бяляцкага, старшыню БХК Алега Гулака, рэдактара сайта Беларускага дакументацыйнага цэнтра Змітра Дразда.

Пры гэтым Алег Гулак паказаў, што ён не бачыў, як Аляксей Лойка адчыніў дзверы, аднак, бачыў, як хлопец  ляжаў тварам да сцяны на лесвічнай пляцоўцы. А пасля – як Аляксей Лойка ўжо ў калідоры кватэры спрабаваў дастаць з кішэні мабільны тэлефон, а супрацоўнік міліцыі, што стаяў з ім побач, падняў яго і прыціснуў тварам да сцяны, нанес не менш за адзін удар у вобласць спіны.

Па хадайніцтву Аляксей Лойка была праведзена судова-медыцынская экспертыза па медыцынскіх дакументах, згодна з якімі ў  хлопца выяўленыя цялесныя пашкоджанні: удары, крывападцёкі мяккіх тканін галавы, ранкі ў праекцыі правага лакцявога сустава, крывападцёк левай кісці.  Аднак, за перыяд лячэння з 25 сакавіка па 3 красавіка Аляксею Лойке на падставе суб’ектыўных скаргаў быў выстаўлены дыягназ “Закрытая чэрапна-мазгавая траўма лёгкай ступені.  Сатрасенне галаўнога мозгу” і “Удар мяккіх тканін паяснічнай вобласці злева, у вобласці абодвух перадплечаў”. Па меркаванні ж следчага, “такі дыягназ не падцверджаны наяўнасцю аб’ектыўных цялесных пашкоджанняў і адпаведна не з’яўляецца аб’ектыўна даказаным з судова-медыцынскай кропкі гледжання і не можа прымацца да ўвагі пры вызначэнні ступені цяжкасці цялесных пашкоджанняў”. І. Макаўчык лічыць, што працягласць лячэння хлопца ў шпіталі абумоўлена ўрачэбнай тактыкай і неабходнасцю назірання за станам яго здароўя ў сувязі са скаргамі.

Такія высновы дазволілі следчаму напісаць у адказе, што ў ходзе правядзення дадатковай праверкі ўказанні пракуратуры г. Мінска выкананыя ў поўным аб’еме, пры гэтым не змяніць агульнае рашэнне – адмовіць ва ўзбуджэнні крымінальная справы ў адносінах да супрацоўнікаў міліцыі за адсутнасцю складу злачынства.

Нагадаем, 25 сакавіка ў 12 гадзін у офісе, дзе працуе грамадская прыёмная ПЦ "Вясна", распачаўся інструктаж назіральнікаў, якія збіраліся ажыццяўляць маніторынг акцыі з нагоды Дня Волі. Папрысутнічаць на інструктажы таксама прыйшлі замежныя праваабаронцы і журналісты. Каля 13 гадзін у офіс брутальна ўварваліся АМАПаўцы, людзей паклалі тварам у пол, загадалі ўсім ляжаць, пачалі вобшук.

У выніку каля 60 чалавек было затрымана і дастаўлена ў Першамайскі РУУС, юрыст ПЦ “Вясна” Аляксей Лойка быў дастаўлены з РУУСа ў шпіталь, паколькі быў збіты амапаўцамі падчас уварвання ў офіс.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства