viasna on patreon

Алесь Бяляцкі: “Мы пратэстуем супраць рэпрэсіўных дзеянняў улады перад Днём Волі”

2018 2018-03-22T12:43:10+0300 2018-03-22T14:32:56+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/ales_bialiackicsiarhei_gryc.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Алесь Бяляцкі. Фота: Сяргей Грыц

Праваабаронца Алесь Бяляцкі. Фота: Сяргей Грыц

Як раней паведамляў ПЦ “Вясна”, напярэдадні 25 сакавіка па Мінску пракацілася хваля затрыманняў. Праваабаронцы абураныя такімі дзеяннямі ўлады.

Старшыня Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі выказвае рашучую нязгоду з тым, што адбылося:

“21 сакавіка, напярэдадні Дня Волі, у Мінску прайшлі затрыманні палітычных актывістаў Уладзіміра Някляева, Вячаслава Сіўчыка і Максіма Вінярскага. Рапарты аб адміністрацыйным правапарушэнні, здзейсненым як быццам бы раней, відавочна, складзеныя таксама на палітычных актывістаў Леаніда Кулакова і Вольгу Нікалайчык. Іх, як і Мікалая Статкевіча, заблакавалі па месцы жыхарства, у любы момант могуць затрымаць і асудзіць.

Мы, праваабаронцы, ацэньваем гэта як прэвентыўныя затрыманні напярэдадні дазволенай уладамі акцыі па святкаванні 100-й гадавіны абвяшчэння незалежнасці БНР. Гэтыя затрыманні мелі на мэце з боку ўладаў не дапусціць забароненага імі шэсця, прызначанага палітычнымі актывістамі на 25-га сакавіка.

Гэта не мае законнага апраўдання. Гэта недапушчальна! Бо кожны з жыхароў Беларусі мае права на мірныя сходы. Забарона шэсця ў дадзеным выпадку  выглядае як непрапарцыйнае і нічым не матываванае абмежаванне свабоды мірных сходаў. Нічога страшнага не здарылася б, калі б людзі прайшлі па вуліцах горада ад плошчы Якуба Коласа да дазволенай акцыі каля тэатра оперы і балета.

Мы пратэстуем супраць рэпрэсіўных дзеянняў улады перад Днём Волі. Мы звяртаемся да ўладаў з патрабаваннем не парушаць правы і свабоды беларускіх грамадзянаў напярэдадні і ў час правядзення святкавання незалежнасці БНР”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства