viasna on patreon

Тры гады "хатняй хіміі" і 40 базавых штрафу - прысуд Васілю Белькіну

2018 2018-03-23T11:55:58+0300 2018-03-23T12:07:46+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/vasil_belkin.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Васіль Белькін. Фота - ПЦ "Вясна"

Васіль Белькін. Фота - ПЦ "Вясна"

23 сакавіка ў судзе Дзяржынска раёна адбылося фінальнае паседжання па справе жыхара пасёлку Сасновы бор Васіля Белькіна, які мінулым летам быў збіт міліцыянтамі ў сваім ўласным доме. Яго прызналі вінаватым па двух артыкулах крымінальнага кодэксу: “прымяненне гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі” (арт. 364 КК РБ) і “абраза супрацоўніка міліцыі” (арт. 369 КК РБ). 

Суддзя Таццяна Фядчук прысудзіла Белькіна да трох гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія"). У дадатак ён мусіць выплаціць 40 базавых велічынь штрафу. 

Васіль Белькін з такім прысудам не згодзен і мае намер абскардзіць судовае рашэнне ў Мінскім абласным судзе. 

Нагадаем, што ў ліпені 2017 года Васіль быў затрыманы міліцынтамі В. Юхноўскім і А. Дземідовічам у сваім доме пасля бытавога канфлікту. Пры затрыманні міліцыянты моцна збілі гаспадара хаты, некалькі разоў пырснулі ў вочы пярцовым балончыкам, спрабавалі душыць. Па словах Белькіна, каб вызваліцца ад задушвання, ён укусіў міліцыянта Аляксандра Дзямідовіча за руку. І затым менавіта гэтыя дзве драпіны ад ўкусаў і сталі падставаў для ўзбуджэння супраць Белькіна крымінальнай справы за гвалт. А што датычыцца артыкула за абразу міліцынтаў, то ён увогуле не мае ніякіх падстаў. Бо адміністрацыйнае спагнанне па арт. 17.1 ("дробнае хуліганства"), якое Белькін атрымаў у выніку таго ліпеньскага затрымання, у верасне было адменена праз недаказанасць віны. То бок яшчэ тады фактычна было прызнана, што той нікога не абражаў і матам не лаяўся. 

Сам Васіль каля паўгода спрабаваў дамагчыся ўзбуджэння крымінальнай справы супраць саміх міліцыянтаў за неабгрунтаванае ўжыванне ў дачыненні да яго фізічнай сілы і спецыяльных сродках. Але гэта не мела поспеху. Следчы камітэт проста далучыў заявы Белькіна да крымінальнай справы, заведзенай супраць яго самога. І тое, што па выніках медыцынскай экспертызы бачна, што на целе Васіля мелася не менш за дзесяць пашкоджанняў ад удараў тупым прадметам, ніяк не замсуціла следчых. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства