viasna on patreon

Праходзіць мітынг КХП-БНФ у Кіеўскім скверы, ёсць затрыманыя Дапоўнена

2018 2018-03-24T15:20:00+0300 2018-03-24T16:13:45+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/khp-bnf-2018-03-24-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мітынг, прысвечаны 100-гадоваму юбілею ўтварэння БНР у Кіеўскім скверы Менску. Фота: #ControlBY

Мітынг, прысвечаны 100-гадоваму юбілею ўтварэння БНР у Кіеўскім скверы Менску. Фота: #ControlBY

Святочны канцэрт і мітынг, прысвечаныя 100-гадоваму юбілею ўтварэння БНР, праводзяць сёння у Кіеўскім скверы Менску сябры і прыхільнікі Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыі - БНФ.

Святочныя мерапрыемствы афіцыйна дазволеныя з 12 да 16 гадзін Мінскім гарвыканкамам.

Заяўнікі абяцаюць, што ў святочным канцэрце прымуць удзел барды і выканаўцы, сярод якіх Зміцер Вайцюшкевіч, Андрэй Мельнікаў, Андрусь Такінданг, Зміцер Захарэвіч ды іншыя.

У мітынгу прымае ўдзел каля 200 чалавек.

 Мітынг, прысвечаны 100-гадоваму юбілею ўтварэння БНР у Кіеўскім скверы Менску. Фота: #ControlBY

Назіральнікі ControlBY

Назіральнікі і назіральніцы #ControlBY сочаць за акцыяй ля кінатэатра "Кіеў". «Вельмі шмат АМАПу у аўтазаках, шмат міліцыі са шчытамі ў бусіках, лётае дрон», - фіксуюць яны.

Назіральнікі паведамляюць пра двух затрыманых пад час мітынгу. Сярод іх - Міраслаў Лазоўскі, затрымалі нібыта для высвятлення асобы.

Праз некаторы час Лазоўскага і Кастуся Касяка адпусцілі, не складаючы пратаколаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства