viasna on patreon

Палітвязня Дзмітрыя Паліенка пераводзяць у лякарню ў Жодзіна

2018 2018-03-26T10:02:40+0300 2018-03-26T10:25:40+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/palienka123.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзмітрый Паліенка. Фота "Радыё Свабода"

Дзмітрый Паліенка. Фота "Радыё Свабода"

Адміністрацыя калоніі больш не можа хаваць праблемы са здароўем палітвязня – 27 сакавіка Дзмітрыя Паліенка пераводзяць у лякарню ў Жодзіна. Пра гэта паведамляе сяброўка актывіста Марына Насенка.

Дзякуючы намаганням рэпрэсіўнай пеніцытарнай сістэмы Беларусі Дзмітрыя Паліенку пераводзяць у лякарню ў Жодзіна. Такім чынам, адміністрацыя калоніі ўжо не можа хаваць факт таго, што палітвязень мае сур'езныя праблемы са здароўем, а дакладней з нагой, на якой не загойваецца рана больш за 7 месяцаў. Да ўсяго гэтага дапасоўваюцца рэгулярныя прыступы астмы, – піша Марына Насенка у Фэйсбук.

Пра тое, што палітвязень мае сур'ёзныя праблемы са здароўем, грамадскасць даведалася амаль месяц таму. Рана на назе палітвязня доўгі час не загойваецца, нават з'явілася падазрэнне на гангрэну. Але турэмны доктар не ведаў, як яго лячыць, таму ўвогуле не распачынаў ніякіх мер па здароўю палітвазня. Нарэшце, адміністрацыя калоніі прыняла рашэнне перавесці Дзмітрыя Паліенка ў лякарню.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства