viasna on patreon

У Мазыры ўжо 7 гадоў змагаюцца з рашэннем выканкама, якое абмяжоўвае свабоду мірных сходаў

2018 2018-04-18T12:47:12+0300 2018-04-18T17:39:56+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/celiapun-uladzimir-2016.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Уладзімір Целяпун.

Праваабаронца Уладзімір Целяпун.

Сябра ПЦ "Вясна"  Уладзімір Целяпун абскардзіў у судзе адмову Мазырскага выканкама на правядзенне мірнага сходу ў форме пікета, які планаваўся адбыцца на плошчы Леніна ў г. Мазыры 15 сакавіка ў знак салідарнасці супраць пераследу прафсаюза РЭП. Мазырскі праваабаронца таксама з моманту прыняцця ў 2011 годзе рашэння мясцовага выканкама «Аб масавых мерапрыемствах» дамагаецца прывядзення яго ў адпаведнасць з заканадаўствам.

На думку актывіста, рашэнне Мазырскага раённага выканаўчага камітэта штучна стварыла падставы для адмовы ў рэалізацыі канстытуцыйнага права на мірны сход і мірнае выказванне свайго меркавання.

Так, 15 верасня 2011 г. Мазырскі райвыканкам прыняў рашэнне № 1202 «Аб масавых мерапрыемствах», якое абмяжоўвае канстытуцыйнае права грамадзян на мірны сход.

Па-першае, гэтым рашэннем выканкам вызначыў пастаянныя месцы правядзення масавых мерапрыемстваў: стадыёны “Спартак" і "Палессе". Пры гэтым нарматыўны акт не вызначае працэдуру ўзгаднення з гэтымі аб'ектамі тэрмінаў і часу правядзення масавых мерапрыемстваў. Тэрыторыя стадыёнаў абгароджана, мае ахову і ўваход зачынены на замкі.

Згодна з арт. 9 Закона «Аб масавых мерапрыемствах» масавае мерапрыемства можа праводзiцца ў любых прыдатных для гэтай мэты месцах, за выключэннем месцаў, названых Законам. Так, правядзенне масавых мерапрыемстваў не дапускаецца ў месцах, выкарыстанне якіх для гэтых мэтаў забаронена рашэннямі адпаведных мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.

Аднак ні ў адным рашэнні Мазырскага выканкама не вызначаны месцы, дзе ў горадзе правядзенне масавых мерапрыемстваў не дапускаецца або забаронена.

Таму неаднаразовыя адмовы выканкама ў правядзенні мірнага сходу па прычыне таго, што яны заяўлены не ў тых месцах, якія вызначаны рашэннем "Аб масавых мерапрыемствах», відавочна, не адпавядаюць заканадаўству аб масавых мерапрыемствах.

Па-другое, рашэннем № 1202 не вызначаны парадак аплаты расходаў, звязаных з аховай грамадскага парадку, медыцынскім абслугоўваннем і ўборкай тэрыторыі. Хаця ў адпаведнасці з Законам "Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь" выканкам павінен вызначыць такі парадак.

Пры гэтым Гомельскі аблвыканкам у 2011 годзе ў сваім лісце ўжо рэкамендаваў Мазырскаму выканкаму вызначыць парадак аплаты такіх выдаткаў для правядзення масавых мерапрыемстваў. Але дагэтуль мазырскія мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы не адрэагавалі на рэкамендацыю аблвыканкама.

Неўрэгуляванасць парадку аплаты выдаткаў зноў такі неаднаразова з'яўлялася падставай адмовы мазырскіх органаў у заключэнні дамоваў аб ахове грамадскага парадку, медыцынскім абслугоўванні, забеспячэнні ўборкі тэрыторыі.

У дадзеным выпадку атрымліваецца замкнёнае кола. Выканкам адмаўляе ў правядзенні масавых мерапрыемстваў на той падставе, што не заключаны дамовы з органамі міліцыі, медыцыны і санітарнай ачысткай горада, а адпаведныя органы, у сваю чаргу, не заключаюць іх без дазволу на правядзенне масавага мерапрыемства ці без вызначэння парадка аплаты гэтых паслуг.

Так, напрыклад, 5 красавіка Уладзімір Целяпун звярнуўся ў Мазырскі РАУС, каб тыя выставілі рахунак i калькулявалі аплату паслуг за ахову грамадскага парадку ў час правядзення масавых мерапрыемстваў. Начальнiк Мазырскага РАУС В. Ганчароў, спасылаючыся на Закон «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспублiцы Беларусь» адказаў, што парадак аплаты паслуг па ахове грамадскага парадку, расходаў, звязаных з медыцынскiм абслугоўваннем, прыбiраннем тэрыторыi, пасля правядзення на ёй масавага мерапрыемства, вызначаецца рашэннем мясцовага выканаўчага i распарадчага органа, на тэрыторыi якога запланавана правядзенне масавага мерапрыемства. Супрацоўнікі міліцыі парэкамендавалі па ўсiх пытаннях аплаты i калькуляцыi паслуг звяртацца ў Мазырскi раённы выканаўчы камiтэт.

6 красавіка суддзя суда Мазырскага раёна Д. Мазай вынес вызначэнне, што дадзеная іскавая заява непадведамственная суду, бо вызначэнне парадка прыняцця рашэнняў мясцовымі выканкамамі ў кампетэнцыю суда не ўваходзіць. 

Праваабаронцам стала вядома, што 18 красавіка суд Мазырскага раёна адмовіў Уладзіміру Целяпуну ў задавальненні скаргі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства