viasna on patreon

Палата прадстаўнікоў ухваліла зьмены ў закон аб СМІ, якія абмяжоўваюць свабоду слова ў інтэрнэце

2018 2018-04-19T12:44:34+0300 2018-04-19T14:43:44+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/svaboda_slov.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Як паведамляе Радыё Свабода, законапраект прыняты ў першым чытаньні, дакладчыкам выступіў міністар інфармацыі Беларусі Аляксандар Карлюкевіч.

За прагаласавала 98 дэпутатаў, два — супраць.

У матэрыялах да законапраекту аб зменах у закон «Аб СМІ», якія атрымалі дэпутаты, значыцца, што дакумент падрыхтаваны Саветам Міністраў.

Профільная камісія Палаты прадстаўнікоў да 9 красавіка збірала заўвагі да законапраекту з боку ўсіх зацікаўленых бакоў, сярод якіх была і Беларуская асацыяцыя журналістаў. Раней старшыня камісіі Андрэй Навумовіч казаў Свабодзе, што ў залежнасці ад колькасці прапаноў камісія вынесе дакумент на разгляд дэпутатаў альбо 19 красавіка, альбо пазней.

Міністар інфармацыі Аляксандар Карлюкевіч сказаў, што новы закон будзе складацца з сямі артыкулаў. Галоўнае, што ўводзяцца новыя паняцці «сеткавае выданне» і «ўладальнік інтэрнэт-рэсурса». Ён падкрэсліў, што рэгістрацыя інтэрнэт-рэсурса будзе праводзіцца ў Міністэрстве інфармацыі. Гэта працэдура добраахвотная, але той, хто яе не пройдзе, не будзе лічыцца выданнем, а супрацоўнікі не будуць лічыцца журналістамі. Закрыць зарэгістраванае інтэрнэт-выданне прапануецца пасля 3-га папярэджання, а незарэгістраванае — адразу пасля першага.

Захоўваць інфармацыю інтэрнэт-рэсурсы павінныя цягам шасці месяцаў, за парушэнне заканадаўства накладаюцца штрафы ў памерах ад 50 да 500 базавых велічыняў. Міністар сказаў, што прапануецца, каб закон уступіў у сілу праз пяць месяцаў пасля таго, як яго надрукуюць. Акрамя таго, ад гэтага часу ўводзіцца пераходны пэрыяд працягласцю ў шэсць месяцаў.

Карлюкевіч паведаміў, што парадак ідэнтыфікацыі аўтараў каментароў будзе вызначаць урад.

Палата прадстаўнікоў прымае ўсе законы ў двух чытаннях. Але звычайна падчас другога разгляду ўносяцца хутчэй касметычныя, чым прынцыповыя праўкі.

Кіраўнікі незалежных інтэрнэт-рэсурсаў раней заявілі, што падрыхтаваныя папраўкі ў закон «Аб СМІ» сведчаць пра жаданне дзяржавы ўстанавіць больш жорсткі кантроль над мэдыясферай.

Паводле праекту, тэкст якога 2 красавіка апублікавала Беларуская асацыяцыя журналістаў, уводзіцца абавязковая ідэнтыфікацыя асобаў, якія размяшчаюць інфармацыю ў інтэрнэце, у тым ліку ў каментарах і на форумах. Прадугледжваецца абавязковая мадэрацыя каментароў інтэрнэт-рэсурсаў, адсутнасць якой можа прывесці да блакавання сайту. Таксама разглядаюць магчымасць поўнага блакавання асобных сацыяльных сетак.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства