viasna on patreon

Светлагорск: Ларысу Шчыракову судзяць за Якімаву Слабаду

2018 2018-04-24T11:07:56+0300 2018-04-24T11:07:55+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/shchyrakova-sud-svetlagorsk-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ларыса Шчыракова ў судзе.

Ларыса Шчыракова ў судзе.

Суд Светлагорскага раёна разглядае адміністрацыйную справу журналісткі-фрылансера Ларысы Шчыраковай, якую вінавацяць па арт 22.9 КаАП, за працу без акрэдытацыі на замежнае СМІ.

Суддзя Руслан Царук зачытвае пратакол правапарушэння: Ларыса Шчыракова раніцай 9 сакавіка каля вёскі Якімава Слабада, як прадстаўнік замежнага СМІ без акрэдытацыі, брала інтэрвью ў жыхароў і распаўсюдзіла аб гэтым інфармацыю.

Ларыса Шчыракова заявіла, што ўвогуле не давярае беларускаму суду і ў час, адзначаны ў пратаколе, яе ўвогуле не было ў Якімавай Слабадзе. У той дзень яна да абеду знаходзілася ў сваёй хаце ў Гомелі, таму не прызнае тое, што напісана ў пратаколе. А пра адміністрацыйную справу ўпершыню даведалася ў судзе. Высветлілася таксама, што суддзя не мае відэазапісаў гэтага інтэрв’ю.

Пасля перапынку суддзя прыняў рашэнне выклікаць на паседжанне  супрацоўніка міліцыі Алега Каўцэвіча, які складаў пратакол правапарушэння.

Суд працягнецца ў пятніцу, 27 красавіка. Пачатак у 10 гадзін.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства