viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя Аўдыё

2018 2018-04-24T15:40:25+0300 2019-02-19T17:04:36+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека ў Беларусі.

Анонс выпуска:

Падзея”: У Гомелі адкрылася фотавыстава “Лісты палітвязняў: ад 1996 году да нашых дзён”. На выставе прадстаўлены лісты беларускіх палітвязняў, лісты да іх з праявамі падтрымкі ды салідарнасці, а таксама бюлецень праваабарончага цэнтру “Вясна” – “Права на волю”, архіўныя фотаздымкі. Падчас урачыстага мерапрыемства праваабаронца і былы палітзняволены Алесь Бяляцкі прадставіў сваю кнігу “Халоднае крыло радзімы” і распавёў пра акалічнасці свайго зняволення і турэмныя ўмовы, у якіх давялося пісаць гэтую кнігу.

“Каментар эксперта”: 18 красавіка ў Мінску адбыўся круглы стол “Прававыя аспекты адмены смяротнага пакарання ў Рэспубліцы Беларусь”. У мерапрыестве, арганізаваным Саветам Еўропы, акрамя дэпутатаў парламента ўдзельнічалі прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, у тым ліку і Праваабарончага цэнтру “Вясна”. Каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” Андрэй Палуда распавёў, што мерапрыемства пакінула пасля сябе дваякія ўражанні.

“Каментар”: Апошнія паўгады палітычны зняволены Міхаіл Жамчужны, які адбывае пакаранне ў калоніі ў Горках, фактычна не пакідае штрафны ізалятар. А зусім нядаўна, як стала вядома праваабаронцам, на палітвязня быў здзейснены напад невядомага чалавека ў масцы. З гэтай праваабарронца Таццяна Рэвяка накіравала звароты ў назіральныя камісіі рэспубліканскага і абласнога ўзрозняў, каб іх прадстаўнікі наведалі Жамчужнага ў калоніі. Вынікі такога візіту расчаравалі праваабаронцу.

https://spring96.org./wp-content/uploads/2016/03/2018-04-24_Nasta_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства