viasna on patreon

Жывая Бібліятэка не на траўцы, а ў траўні!

2018 2018-05-02T10:16:18+0300 2018-05-02T10:17:04+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/photo_2018-04-10_13-34-48.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

4 траўня з 17.00 да 21.00 у прасторы “ВЕРХ” (вул. Куйбышава, 22) адбудзецца чарговая сустрэча Жывой Бібліятэкі. Чытачы і Чытачкі могуць прачытаць, акрамя іншых, і Праваабаронцаў. 

Жывая Бібліятэка – гэта мерапрыемства, напоўненае жывымі зносінамі, пытаннямі і шчырымі адказамі. Яна дапамагае асэнсаваць і пераасэнсаваць стэрэатыпы грамадства, якія далёка не заўсёды спрашчаюць нам жыццё. Запрашаем вас на незвычайнае мерапрыемства, дзе вы зможаце за кубачкам гарбаты з печывам пагутарыць з людзьмі, якіх складана сустрэць на вуліцы ці сярод сваіх знаёмых.

Уваход вольны! Па жаданні можна прайсці папярэднюю рэгістрацыю ў форме ніжэй альбо па спасылцы https://goo.gl/9APxK0 да 21:00 3 траўня. Усе зарэгістраваныя Чытачы і Чытачкі атрымаюць электронную версію поўнага каталога Кніг.

Чакаем вас і вашых сяброў!

Больш пра фармат сустрэчы можна прачытаць на сайце http://humanlibrary.by/

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства