viasna on patreon

Еўрапейская федэрацыя журналістаў выступіла з заявай салідарнасці з беларускімі калегамі

2018 2018-05-02T15:55:45+0300 2018-05-02T15:55:44+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/efj-logo.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Беларуская асацыяцыя журналістаў перадае, што напярэдадні Сусветнага дня свабоды прэсы Еўрапейская федэрацыя журналістаў (EFJ) апублікавала заяву салідарнасці з журналістамі ў Беларусі, якія церпяць пераслед.

"На жаль, умовы для працы журналістаў у Беларусі нават і блізка немагчыма назваць свабоднымі. З 2015 года ўлады краіны распачалі кампанію рэпрэсій у дачыненні да журналістаў-фрылансераў, якія супрацоўнічаюць з замежнымі медыя," — гаворыцца ў заяве.

У выніку гэтай кампаніі ў 2017 годзе беларускіх журналістаў 69 разоў штрафавалі нібыта за незаконны выраб прадукцыі СМІ, хоць ад самага пачатку БАЖ лічыць такі пераслед незаконным.

У 2018 годзе хваля пераследу журналістаў у Беларусі працягнулася і ўлады ўжо 32 разы асудзілі журналістаў-фрылансераў да вялікіх грашовых штрафаў.

Такім чынам, Еўрапейская федэрацыя журналістаў, найбуйнейшая арганізацыя журналістаў у Еўропе, якая  прадстаўляе больш за 320 тысяч журналістаў у 70-ці журналісцкіх арганізацыях у 44 краінах, выказваюць сваю салідарнасць з беларускімі калегамі.

Еўрапейская федэрацыя журналістаў заклікае беларускія дзяржаўныя органы неадкладна спыніць беспрэцэдэнтную хвалю пераследу незалежных журналістаў і даць журналістам юрыдычныя гарантыі для іх прафесійнай дзейнасці.

У заяве ЕФЖ таксама адзначаецца:

"Акрамя таго, звяртаемся да журналісцкіх саюзаў і арганізацый па ўсёй Еўропе з просьбай праявіць салідарнасць з нашым зваротам у падтрымцы калегаў у Беларусі. І прасіць урады адпаведных краін уздымаць пытанне пра пераслед журналістаў у Беларусі падчас міжнародных сустрэч і двухбаковых перамоваў". 

Нагадаем, 3 траўня па ініцыятыве ААН адзначаецца Сусветны дзень свабоды прэсы. Тэма гэтага дня ў 2018 годзе “Трымаць уладу пад кантролем: СМІ, правасуддзе, верхавенства закона”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства