viasna on patreon

Суд над берасцейскімі зборшчыкамі подпісаў перанесены на 11 траўня

2018 2018-05-08T08:09:39+0300 2018-05-08T08:11:08+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/berascie-zbor-podpisau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Кабанаў, Дзмітрый Андрасюк і  Сяргей Пятрухін.

Аляксандр Кабанаў, Дзмітрый Андрасюк і Сяргей Пятрухін.

У другой палове дня 7 траўня ў судзе Ленінскага раёна Берасця пачаліся разгляды адміністрацыйных спраў затрыманых напярэдадні Дзмітрыя Андрасюка і відэаблогераў Аляксандра Кабанава і Сяргея Пятрухіна. Ноч да суда яны правялі ў ізалятары часовага ўтрымання.

Як паведамлялася раней, у Берасці пад час збору подпісаў за адстаўку кіраўнікоў горада, раёна і вобласці, якія далі дазвол на будаўніцтва акамулятарнага завода, 6 траўня супрацоўнікі міліцыі ў цывільным затрымалі трох актывістаў. Гэта блогеры Сяргей Пятрухін і Аляксандр Кабанаў, а таксама Дзмітрый Андрасюк. Затрыманне адбылося а 13-40.

Іх звінавацілі ў парушэнні артыкула 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). На Дзмітрыя Андрасюка складзены пратакол па частцы 1-ай артыкула, а на блогераў па частцы 3-яй.

Па інфармацыі праваабаронцы Уладзіміра Вялічкіна зборшчыкі подпісаў пераконвалі суд, што збіралі подпісы адпаведна арт. 40 Канстытуцыі пад калектыўным зваротам у дзяржаўныя органы. І гэта не падпадае пад дзеянне Закона аб масавых мерапрыемствах. Актывісты таксама запатрабавалі, каб іх абаранялі на працэсе адвакаты. 

Суддзя Аляксандр Семянчук прыняў рашэнне прадаставіць час для заключэння пагаднення з адвакатамі і абвесціў перапынак да 11 траўня. Разгляд справы прызначыў для Дзмітрыя Андрасюка на 14-10, для Аляксандра Кабанава на 14-30, для Сяргея Пятрухіна на 14-50. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства