viasna on patreon

Бабруйск: Таісію Кабанчук судзяць за непадпарадкаванне. Наступнае паседжанне - 15 траўня Дапоўнена

2018 2018-05-08T16:15:43+0300 2018-05-10T08:57:17+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kabanchuk-sud-babruisk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Таісія Кабанчук у судзе

Таісія Кабанчук у судзе

У судзе Бабруйска і Бабруйскага раёна працягваецца разгляд адміністрацыйнай справы Таісіі Кабанчук. Яе вінавацяць у непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі па арт. 23.4 КаАП, якое, нібыта мела месца пад час яе прэвентыўнага затрымання ўвечары 24 сакавіка.

На першым паседжанні 2 траўня суддзя Марына Буглак прадставіла ёй час для пошуку адваката.

На паседжанні 8 траўня Таісія Кабанчук заявіла хадайніцтва, каб абаронцам у судзе быў прызначаны яе сын. Пасля перапынку суддзя задаволіла хадайніцтва. Аднак сын Кабанчук папрасіў час для азнаямлення з матэрыяламі справы. Суддзя абвесціла перапынак на 30 хвілін. Хадайніцтва аб выкліку ў суд у якасці сведкі Пігулеўскага, які здымаў з машыны - таксама задаволена.

Пасля перапынку апыталі Кабанчук. Яна кажа, што не аказвала супраціўлення, не ўпіралася рукамі ў службовы аўтамабіль, калі 4 амапаўцы хапалі яе за руку падчас размовы па тэлефоне, па-здрадніцку, са спіны. Толькі адзін з іх паказаў нейкае пасведчанне, не прад'яўляючы абвінавачванне. Усе былі ў цывільнае вопратцы, і ў службовай машыне заціснулі Кабанчук з бакоў. Правы ёй не зачытвалі, акрамя іх права на прымяненне фізічнай сілы.

У якасці сведкі выступіў камандзір аддзялення бабруйскага АМАПу Юрый Кавалеўскі.

Ён распавядае, што Кабанчук адмовілася ад тлумачэнняў. Тлумачць, што яны ехалі на аўтамабілі і заўважылі, як Кабанчук не там дарогу перайшла, спыніліся, прадставіліся і разам з Рабчынскім прапанавалі ёй прысесці ў службовую машыну, каб паехаць з імі ва УУС. Кажа, што яна была не згодна з імі, упіралася нагамі ў зямлю.

Дапыталі сведку Кастуся Рабчынскага. Ён патлумачыў, што ўбачыўшы Кабанчук, з аўтамабіля выйшлі не 2, а 3 амапаўцы з машыны а не 2, як у папярэдняга, і тое што акрамя нібы Кавалеўскага ніхто не прадставіўся і не паказаў пасведчанні.

Таісія Кабанчук сказала суду з гонарам, што не раз удзельнічала ў апазіцыйных мітынгах, і заўсёды перад такімі акцыямі ўсе нашы бабруйчане праходзяць інструктаж у праваабаронцаў, як сябе паводзіць пры затрыманні і напярэдадні акцый.

Пасля паказанняў cведкі Пігулеўскага, Кабанчук просіць прадставіць суду  відэа, якое ён здымаў. Яшчэ адно хадайніцтва на далучэнне да справы відэа з камеры “Альфа-банка” каля якога адбылося затрыманне. Аднак суду прадставілі, CD-карту, а не CD-дыск Суддзя даручыла перавесці інфу на дыск і тады задаволіць хадайніцтва.

Яшчэ адно хадатайніцтва: запатрабаваць з МРЭА ДАІ інфармацыю пра аўтамабіль “Шкода”, на якім забіралі Кабанчук. Аднак машына прыналежыць да чацвёртага рэгіёна, і міліцыянт кажа, што не бачыць магчымасці даведацца пра яе  ў ДАІ.

Суддзя абвесціла перапынак да 15 траўня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства