viasna on patreon

Суд адмовіў у кампенсацыі маральных пакутаў Алесі Садоўскай

2018 2018-05-10T16:22:23+0300 2018-05-10T16:22:23+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sadouskaja_alesia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алеся Садоўская. Фота Радыё Свабода.

Алеся Садоўская. Фота Радыё Свабода.

Cуд Маладзечанскага раёну 7 траўня адмовіў Алесі Садоўскай у пакрыцці кампенсацыі маральнай шкоды за прымяненне фізічнай сілы ў аддзяленні міліцыі пры затрыманні, гвалтоўным памяшчэнні ісціцы на прымусовае лячэнне ў "РНПЦ псіхічнага здароўя", адабранне дачкі і ўтрыманне яе на дзяржаўным забеспячэнні ў прыёмнай сям'і на працягу васьмі месяцаў, раскрыццё медыцынскай таямніцы. Таксама жанчына прасіла суд прызнаць рашэнне Маладзечанскага райвыканкама аб змяненне прычыны прадастаўлення статусу яе дзіцяці, якое засталося без апекі бацькоў, але і ў гэтым ёй было адмоўлена.

Алеся Садоўская перакананая, што "не здзяйсняла ніякіх учынкаў, якія цягнуць за сабой парушэнне правоў і інтарэсаў яе дачкі, не аказвала на яе негатыўнага ўплыву, належным чынам выконвала свае бацькоўскія абавязкі, а асобнае пражыванне і неабгрунтаванае расстанне сталі для іх цяжкім узрушэннем". Яна палічыла, што было парушана яе асабістае немаёмаснае права - права на мацярынства, і прасіла суд пакрыць маральную шкоду, прычыненую ёй і яе дачцэ службовымі асобы розных дзяржструктур Маладзечанскага раёна, якую ацэньвала ў 82 000 рублёў і 40 000 рублёў адпаведна.

Аднак, суддзя Наталля Герман палічыла, што довады ісціцы пра незаконныя дзеянні супрацоўнікаў Маладзечанскага РАУС не знайшлі пацверджання, а прымяненне ў дачыненні да Алесі Садоўскай фізічнай сілы і спецсродкаў з'яўлялася вымушаным і правамерным, бо нібыта патрабавалася спыніць яе супрацьпраўныя дзеянні.

Што тычыцца незаконнага памяшчэння на прымусовае лячэнне і адабранне дачкі ў гэты перыяд, а таксама парушэнне медыцынскай таямніцы, то суд палічыў, што аддзел адукацыі, спорту і турызму Маладзечанскага райвыканкама абгрунтавана звярнуўся з іскавымі патрабаваннямі аб адабраннi дзiцяцi без пазбаўлення бацькоўскіх правоў з мэтай абароны правоў і інтарэсаў непаўналетняй, а ўрачэбная таямніца не была парушаная, так як інфармацыя аб наяўнасці ў ісціцы захворвання ўжо меліся ў пастанове суда Маладзечанскага раёна ад 23.07.2014 года і была адпраўлена ў аддзел адукацыі, спорту і турызму паколькі было ўстаноўлена, што Алеся Садоўская не знаходзіцца ў шлюбе і мае малалетнюю дачку.

Аднак, суд не ўлічыў, што два гады таму той жа суд прызнаў, што адбіраць дзіця ў Алесі Садоўскай на падставе дыягназу было незаконна; што пракуратура прызнала парушэннем раскрыццё медыцынскай таямніцы; што Міністэрства аховы здароўя растлумачыла, з якой мэтай можна выкарыстоўваць пералік захворванняў.

Акрамя таго, ён палічыў дарэчным спагнаць з Алесі Садоўскай дзяржпошліну ў памеры 147 беларускіх рублёў.

Цяпер Алеся Садоўская збіраецца звярнуцца ў Камітэт правоў чалавека ААН.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства