viasna on patreon

Паўла Мажэйку аштрафавалі за інтэрв'ю 25 сакавіка Дапоўнена

2018 2018-05-14T15:37:00+0300 2018-05-14T16:28:01+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/mazej-800x400.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Павел Мажэйка. Фота: Радыё Рацыя

Павел Мажэйка. Фота: Радыё Рацыя

Вядомы незалежны журналіст, былы палітвязень Павал Мажэйка атрымаў копію міліцэйскага пратаколу, які на яго склалі супрацоўнікі Ленінскага РАУС г. Гродна, перадае "Гарадзенская вясна".

У дакумеце паведамляецца, што пратакол складзены паводле ч. 4. арт. 35 і ч. 15 арт. 1 Закону Рэспублікі Беларусь “Аб сродках масавай інфармацыі”. Міліцэйскі пратакол сведчыць, што “Мажэйка П.І. 25 сакавіка 2018 г., знаходзячыся ў Каложскім парку г. Гродна, падчас правядзення масавага мерапрыемства, прысвечанага 100-годдзю БНР, не маючы акрэдытацыі журналіста замежнага сродку масавай інфармацыі, браў інтэрвію ў прамым этэры на сайце польскага тэлеканалу “Белсат”, прысутнага на мерапрыемстве Саранчукова В.В. і змясціў на сайце польскага спадарожнікавага тэлебачання Белсат з мэтай далейшага распаўсюджання, чым парушыў патрабаванні нормаў арт. 22.9 КаАП Рэспублікі Беларусь”.

14 траўня ў 14 гадзін на падставе гэтага пратаколу пачаўся судовы працэс над Паўлам Мажэйка. Падтрымаць былога палітвязня на суд прыйшлi праваабаронцы і журналісты.

Справу разглядаў суддзя суда Ленінскага раёна г. Гродна Дзмітрый Бубенчык. Сведкам выступаў намеснік начальніка аддзелу аховы i правапарадку Аляксей Вайцешка.

Пасля 20-хвіліннага перапынку Бубенчык вынес пастанову, згодна з якой Павал Мажэйка быў аштрафаваны на 35 базавых велічыняў (857 рублёў)

Павал Мажэйка з пастановай суда. Фота ПЦ
Павал Мажэйка з пастановай суда. Фота ПЦ "Вясна"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства