viasna on patreon

Вярхоўны суд не задаволіў скаргу БХД на адмову ў рэгістрацыі

2018 2018-05-25T17:00:44+0300 2018-05-25T17:01:01+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/vs-rb.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вярхоўны суд Беларусі.

Вярхоўны суд Беларусі.

Вярхоўны суд 25 траўня не задаволіў скаргу аргкамітэта па стварэнні партыі „Беларуская хрысціянская дэмакратыя” на адмову Міністэрства юстыцыі ў афіцыйнай рэгістрацыі арганізацыі.

Сустаршыня аргкамітэта БХД Вольга Кавалькова ў каментары БелаПАН назвала такое рашэнне прадказальным, бо ўлады раней ужо сем разоў адмаўляліся зарэгістраваць партыю. Падставамі для апошняй адмовы ў рэгістрацыі былі адсутнасць у дакументах хатніх або рабочых нумароў тэлефонаў некалькіх заснавальнікаў, „памылкі ў датах нараджэння двух заснавальнікаў”. У Мінюста таксама паўсталі пытанні адносна памяшкання, якое было пазначанае ў якасці юрыдычнага адрасу.

Выступаючы 24 траўня ў судзе, Кавалькова падкрэсліла, што пасля правядзення ўстаноўчага з’езду аргкамітэт БХД падаў у Мінюст усе неабходныя дакументы. Аднак міністэрства, паводле яго слоў, запатрабавала даць дадатковыя дакументы аб заснавальніках, якія не прадугледжаныя законам. Кавалькова лічыць неабгрунтаванай адмову ў рэгістрацыі з прычыны адсутнасці некаторых звестак аб заснавальніках, напрыклад, нумароў хатніх тэлефонаў.

„Людзі цяпер рэдка карыстаюцца хатнімі тэлефонамі. Пры неабходнасці гэта патрабаванне можна было б хутка выправіць”, — лічыць яна.

Прадстаўнік аргкамітэта таксама адзначыла, што памылкі друку ў дакументах не павінны быць прычынай адмовы ў рэгістрацыі партыі. Апошні ўстаноўчы з’езд БХД адбыўся 23 снежня 2017 года. На ім колькасць сустаршыняў арганізацыі была павялічаная да чатырох. Раней аргкамітэт партыі ўзначальвалі тры сустаршыні — Георгій Дзмітрук, Віталь Рымашэўскі і Павел Севярынец. Новым сустаршынёй стала Вольга Кавалькова. Папярэднія ўстаноўчыя з’езды праводзіліся ў 2009 годзе, двойчы — у 2010-м, адзін раз — у 2011-м і двойчы — у 2015-м.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства